Праваслаўныя беларусы Польшчы ініцыююць беларускамоўныя набажэнствы ў Варшаве

Месяц над крыжам праваслаўнага храма, 2021ю Ілюстрацыйнае фота

Група праваслаўных беларусаў у Польшчы зьбірае подпісы пад зваротам да мітрапаліта Варшаўскага і ўсяе Польшчы Савы (памесная Польская праваслаўная царква) з просьбай дапамагчы ў арганізацыі беларускамоўных набажэнстваў у Варшаве.

Ініцыятары звароту – «праваслаўныя беларусы, якія з прычыны складаных жыцьцёвых абставінfo апынуліся ў Польшчы ці жывуць тут працяглы час».

Аўтары ліста просяць мітрапаліта Саву дазволіць службу ў адной з капліц і дапамагчы знайсьці сьвятара, які б «жадаў і быў здольны служыць на беларускай мове ў Варшаве».

«Наш цяперашні зварот абумоўлены жаданьнем аб'яднацца ў малітве і больш шчыльных асабістых стасункаў у імя Божае і дзеля хрысьціянскай падтрымкі адзін аднаго», – гаворыцца ў звароце.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «На мове, дадзенай ад продкаў, мне выказвацца найлепш». Як на Падляшшы захоўваюць аўтэнтычную беларускасьць