Міністэрства абароны Беларусі паведаміла пра гібель на вучэньнях салдата тэрміновай службы

Беларускае войска едзе на вучэньні. Ілюстратыўнае фота

Беларускае войска едзе на вучэньні. Ілюстратыўнае фота

Вядзецца праверка.

Міністэрства абароны Беларусі паведаміла, што ў часе выкананьня захадаў у баявой падрыхтоўцы вайсковец тэрміновай службы аднаго з падразьдзяленьняў 11-й асобнай гвардзейскай мэханізаванай брыгады атрымаў агнястрэльнае раненьне, не сумяшчальнае з жыцьцём. Гэтая часка дыслякуецца ў Слоніме.

Як паведаміла прэсавая служба ведамства, створана камісія Міністэрства абароны супольна зь сілавымі органамі для вызначэньня ўсіх абставінаў гібелі салдата.

Міністэрства абароны выказала спачуваньні сваякам і блізкім загінулага, а таксама паабяцала аказаць неабходную дапамогу.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Драгічыне і Янаве пасьля абвяшчэньня пра перасоўваньні вайсковай тэхнікі адбыліся масавыя затрыманьні актывістаў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінабароны Беларусі перакідвае сілы ў яшчэ адзін раён ля мяжы з Украінай