«Мерапрыемствы вызначаныя плянам баявой падрыхтоўкі Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь. Просім мясцовае насельніцтва захоўваць спакой і не панікаваць», — цытуе газэта начальніка асобнай групы Ельскага раёну, маёра Мікалая Харкова.
Таксама сьцьвярджаецца, што падразьдзяленьні «працягнуць узмацненьне аховы дзяржаўнай мяжы ў Ельскім раёне».
Раней у двух раёнах Берасьцейскай вобласьці, якія мяжуюць з Украінай, аб’явілі пра рух вайсковай тэхнікі. На сайце Янаўскага райвыканкаму паведамлялі, што на тэрыторыі раёну праходзяць вайсковыя вучэньні. Мясцовая газэта Столінскага раёну напісала, што перамяшчэньні тэхнікі будуць з 15 па 20 ліпеня «ў сувязі з заняткамі ў баявой падрыхтоўцы». Пры гэтым Мінабароны Беларусі пра якія-небудзь вучэньні ў гэтых раёнах не паведамляла.