Каб хутчэй даставіць турбіну, яе адправілі самалётам, а ня водным транспартам, як першапачаткова плянавалася. Пасьля прыбыцьця ў Нямеччыну турбіна на пароме і па сушы праз Хэльсынкі адправіцца ў Расею на кампрэсарную станцыю «Партовая», якая знаходзіцца каля пасёлка Тарфянаўка Ленінградзкай вобласьці, паведамляе «Коммерсантъ» са спасылкай на ўласныя крыніцы.
Турбіна прыбудзе ў Расею прыкладна 24 ліпеня. Чакаецца, што ўстаноўка зойме 3-4 дні, а працаваць турбіна пачне ў першыя дні жніўня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна расчараваная рашэньнем Канады вярнуць у Нямеччыну турбіны для «Паўночнага патоку – 1»У сярэдзіне чэрвеня «Газпром» скараціў пастаўкі газу па «Паўночным патоку – 1» ад таго, што Канада не вяртала пасьля рамонту турбіну для кампрэсарнай станцыі ў сувязі з уведзенымі супраць Расеі санкцыямі. Аднак затым у Атаве перагледзелі рашэньне, што выклікала абурэньне ў Кіеве.
«Апошняе канадзка-нямецкае пагадненьне і агучанае на яго падставе рашэньне — гэта падладжваньне санкцыйнага рэжыму пад капрызы Расеі. Гэты небясьпечны прэцэдэнт супярэчыць прынцыпу вяршэнства права і будзе мець толькі адно наступства — ён узмоцніць пачуцьцё беспакаранасьці Масквы», — сказана ў заяве Міністэрства замежных спраў Украіны.
Раней даччыная кампанія расейскага «Газпрому» Nord Stream паведаміла аб прыпыненьні паставак газу праз «Паўночны паток – 1» на час прафіляктычных работ па 21 ліпеня. Пасьля гэтага цана на газ у Эўропе паднялася на 11% і склала да $1600 за 1000 кубамэтраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Танкеры з Расеі возяць нафту ў Эўразьвяз і ЗША пад сьцягам Лібэрыі і атрымліваюць сэртыфікаты ў Індыі. Расьсьледаваньне ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Турэцкі маршрут украінскага збожжа: як Расея вывозіць яго з акупаваных раёнаў караблямі бяз трэкераў з падвойнай дакумэнтацыяй