«Мы не адыдзем і не пакінем вакуўм, які будзе запоўнены Кітаем, Расеяй або Іранам. Злучаныя Штаты маюць намер заставацца актыўным уцягнутым партнэрам на Блізкім Усходзе», — падкрэсьліў прэзыдэнт ЗША.
Акрамя таго, Байдэн паведаміў, што ЗША будуць заніжаць напружанасьць на Блізкім Усходзе. Па словах амэрыканскага прэзыдэнта краіны рэгіёна і ЗША інтэгруюць сыстэмы СПА ў мэтах ухіленьня верагодных пагроз з паветра.
У сваю чаргу кароль Ярданіі Абдала II у сваім выступленьні на саміце заявіў, што бясьпекі і росквіту на Блізкім Усходзе немагчыма дасягнуць без стварэньня незалежнай палестынскай дзяржавы са сталіцай ва Ўсходнім Іерусаліме.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт ЗША заявіў пра дадатковую вайсковую дапамогу Ўкраіне на суму 800 мільёнаў даляраўПрэзыдэнт Эгіпта Абдэль Фатах ас-Сісі ў сваім выступленьні на саміце падкрэсьліў, што глябальныя і рэгіянальныя крызісы працягваюць абвастрацца, таму арабскія краіны павінны ліквідаваць праблемы і выклікі. «Настаў час для сумесных намаганьняў арабаў, каб пакласьці канец канфліктам і грамадзянскім войнам у рэгіёне», — падкрэсьліў ас-Сісі. Ён таксама запэўніў Байдэна, што Эгіпет застанецца важным партнёрам ЗША ў рэгіёне.
- Першае блізкаўсходняе турнэ Джо Байдэна ў якасьці прэзыдэнта Злучаных Штатаў праходзіць з 13 па 16 ліпеня. Саудаўская Аравія — фінальны пункт маршруту. Перад візытам у каралеўства Байдэн пабываў у Ізраілі і наведаў Палестынскую аўтаномію.