Пра гэта паведамляе DW.
У чацьвер, 14 ліпеня, курс эўрапейскай валюты ўпаў да 0,9952 даляра, што прыкметна ніжэй за парытэт з амэрыканскай валютай, зафіксаваны два дні раней упершыню за 20 гадоў.
Напярэдадні абменны курс эўра толькі ненадоўга апусьціўся ніжэй за адзнаку ў 1 даляр ЗША на фоне пагаршэньня эканамічных пэрспэктыў эўразоны, магчымасьці поўнага спыненьня паставак расейскага газу ў Эўропу, а таксама, як адзначае агенцтва dpa, нерашучасьці Эўрапейскага цэнтрабанку (ЭЦБ) у барацьбе з высокай інфляцыяй.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўра і даляр зраўняліся ў цане. З чым гэта зьвязана і што будзе далейКаб стрымаць інфляцыю, ЭЦБ ужо падвысіў стаўкі па крэдытах і плянуе рабіць гэта і далей. Аднак Фэдэральная рэзэрвовая сыстэма ЗША (ФРС) робіць аналягічныя захады нашмат хутчэй, што спрыяе ўмацаваньню даляра.
Апошні раз даляр і эўра былі ў парытэце ў 2002 годзе, пасьля выпуску эўрапейскіх банкнотаў і манэтаў.