Гэта паведаміла газэта Corriere della Sera.
Падаражэньне жыцьця, выкліканае высокай інфляцыяй і ростам цэнаў на энэргарэсурсы, стала сурʼёзнай праблемай для многіх эўрапейскіх краін, і для Італіі ў тым ліку. Гэтыя праблемы выклікалі раскол у італьянскім урадзе.
Да праблем з інфляцыяй дадаюцца складанасьці з забесьпячэньнем краіны газам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лідэры Італіі, Нямеччыны, Румыніі і Францыі сустрэліся ў Кіеве зь Зяленскім. ФОТА«Я вельмі баюся, што ў верасьні семʼі стануць перад выбарам: аплачваць рахункі за электрычнасьць або купляць ежу», — заявіў лідэр партыі «Пяць зорак» Джузэпэ Контэ. Ягоная партыя, якая ўваходзіць ва ўрадавую кааліцыю, адмовілася падтрымаць урад падчас сёньняшняга галасаваньня аб вотуме даверу.
Прэмʼер заявіў яшчэ ў аўторак, што безь «Пяці зорак» «ураду Драгі ня будзе». Тады ён сказаў, што можа падаць у адстаўку, у выніку будуць прызначаныя датэрміновыя выбары.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Італіі прывялі да прысягі новы ўрадСёньня Драгі заявіў пра сваю адстаўку. Прэмʼерам ён быў зь лютага 2021 году. Да яго з 2018 году ўрадам краіны кіраваў Контэ.
Прэзыдэнт Італіі Сэрджо Матарэла не прыняў адстаўку прэм’ер-міністра Марыё Драгі.