Цяпер для атрыманьня гэтага статусу не абавязкова атрымліваць фінансаваньне ад замежнікаў — дастаткова «знаходзіцца пад замежным уплывам». Новыя правілы набудуць моц 1 сьнежня.
Людзям і арганізацыям са статусам замежных агентаў забароняць выкладаць у дзяржаўных школах і ВНУ, весьці асьветніцкую дзейнасьць сярод непаўналетніх і атрымліваць дзяржаўнае фінансаваньне для ажыцьцяўленьня творчай дзейнасьці. Ім будзе закрыты доступ да дзяржаўнай таямніцы. Ім забароняць вылучаць кандыдатуры ў склад Грамадзкіх назіральных камісій і рабіцца чальцамі выбарчых камісій. Ім нельга будзе арганізоўваць публічныя мерапрыемствы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Савет Фэдэрацыі Расеі дазволіў прызнаваць замежнымі агентамі фізычных асобаўЧатыры існуючыя рэестры замежных агентаў будуць аб’яднаныя ў адзін. Аднак закон прадугледжвае стварэньне новага рэестру — асобаў, зьвязаных з замежнымі агентамі. Да такіх асобаў будуць адносіць заснавальнікаў, чальцоў, удзельнікаў, кіраўнікоў або супрацоўнікаў арганізацый, якія атрымалі статус замежнага агента або атрымлівалі грошы ад замежных агентаў.
- Закон аб замежных агентах быў прыняты ў Расеі ў 2012 годзе. Ён дазваляе ўладам прызнаваць замежным агентам любую некамэрцыйную арганізацыю, якая атрымала грошы з-за мяжы і якая вядзе, з пункту гледжаньня ўладаў, палітычную дзейнасьць. Крытэрыі такой дзейнасьці ў законе ня вызначаныя, што дазваляе ўладам уключаць у сьпіс амаль каго заўгодна.
- У сярэдзіне чэрвеня Эўрапейскі суд па правах чалавека прызнаў, што расейскі закон аб замежных агентах парушае правы чалавека, і прысудзіў кожнай з 73 недзяржаўных арганізацый, якія зьвярнуліся ў ЭСПЧ, кампэнсацыю. Расея ня будзе яе выплачваць.