Пасьля свайго выхаду на волю Дайлід расказаў, што для «палітычных» зьняволеных у ІЧУ стваралі нечалавечыя ўмовы ўтрыманьня, таму журналіст зьбіраецца ў хуткім часе напісаць скаргу ў пракуратуру.
«Для нас, „палітычных“, стварылі „асаблівыя ўмовы“ ў ізалятары Івацэвіцкага РАУС — не выдавалі матрацаў, сродкаў асабістай гігіены, не прыносілі прыкурыць раз на гадзіну, як у іншыя камэры. Яркае сьвятло ў нашай камэры гарэла ўсю ноч. Уначы два разы будзілі палітычных. З камэры выводзілі толькі ў кайданках.
Пры гэтым з намі быў крымінальнік, які ўжо асуджаны на 8 гадоў, але яшчэ ў нейкай справе ў ІЧУ трымаюць. То ў яго быў і матрац, і кайданкі яму не накідалі пры выхадзе на ранішні агляд».
Павал Дайлід — незалежны журналіст. Ён супрацоўнічаў з рознымі недзяржаўнымі выданьнямі, неаднаразова трапляў пад рэпрэсіі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 8 ліпеня: у Івацэвічах затрымалі журналіста Дайліда; актывісту Булаўскаму прысудзілі 30 дзён арышту