Брэнан Лоўсан 5 ліпеня падаў у суд у Каліфорніі на Meta Platforms Inc., бацькоўскую кампанію Facebook, сьцьвярджаючы, што ён быў паінфармаваны аб новым пратаколе падчас сустрэчы пэрсаналу ў канцы 2018 году і неадкладна паставіў пад сумнеў яго законнасьць. Неўзабаве пасьля гэтага ён быў звольнены і заставаўся беспрацоўным 18 месяцаў. Ён патрабуе больш за 3 мільёны даляраў кампэнсацыі.
Пра справу Лоўсана піша агенцтва Bloomberg.
Згодна са скаргай Лоўсана, новы пратакол дазволіў чальцам сацыяльнай сеткі Global Escalation Team «абыйсьці звычайныя пратаколы прыватнасьці Facebook», здабываючы дадзеныя з праграмы Messenger, «якія карыстальнікі вырашылі выдаліць».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Экстрэмісцкімі матэрыяламі» прызналі зьмесьціва старонкі ў Facebook старшыні барысаўскага аддзяленьня БСДППратакол, верагодна, парушае правілы лічбавай прыватнасьці Эўразьвязу і распараджэньне Фэдэральнай гандлёвай камісіі ЗША, якое патрабуе ад Facebook дакладна інфармаваць карыстальнікаў аб сваёй палітыцы захаваньня дадзеных, гаворыцца ў скарзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі суд прызнаў амэрыканскую кампанію Meta экстрэмісцкай арганізацыяйЛоўсан сказаў, што ён зразумеў, што знаходзіцца на «хісткай глебе» праз сумневы ў законнасьці новага пратаколу, і асьцерагаўся, што яго звольняць, калі ён будзе адстойваць свой пункт гледжаньня. Ён быў звольнены ў ліпені 2019 году за нібыта неналежнае выкарыстаньне адміністрацыйнага інструмэнту Facebook. Ён сьцьвярджае, што гэта было фармальнай падставай і актам помсты за яго скаргу.
Facebook не адказаў журналістам Bloomberg на запыт аб камэнтарыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Офіс Ціханоўскай правёў сустрэчы з прадстаўнікамі Google, Meta і Microsoft. Што абмяркоўвалі?Global Escalation Team выкарыстала пратакол, каб дапамагчы праваахоўным органам у расьсьледаваньні дзейнасьці карыстальнікаў, сказаў Лоўсан.
«Праваахоўныя органы маглі б задаваць пытаньні аб выкарыстаньні плятформы падазраваным, напрыклад, з кім падазраваны абменьваўся паведамленьнямі, калі паведамленьні былі адпраўленыя і нават калі не былі», — сьцьвярджае Лоўсан.