Расея пакуль не рабіла сурʼёзных дзеяньняў падчас «спэцапэрацыі» ва Ўкраіне, заявіў у чацьвер прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін.
«Сёньня мы чуем, што нас хочуць перамагчы на полі бою. Што тут скажаш — няхай паспрабуюць. Мы ўжо шмат разоў чулі, што Захад хоча ваяваць з намі да апошняга ўкраінца. Гэта трагедыя для ўкраінскага народу, але, здаецца, усё да гэтага ідзе», — сказаў Пуцін падчас сустрэчы з кіраўнікамі фракцыяў Дзярждумы Расеі.
Паводле яго, усе павінны разумець, што Расея «па вялікім рахунку ўсурʼёз пакуль яшчэ нічога не пачынала». Пры гэтым Масква, сказаў Пуцін, не адмаўляецца ад мірных перамоваў. «Але тыя, хто адмаўляюцца, павінны ведаць, што чым далей, тым цяжэй ім будзе з намі дамаўляцца», — падкрэсьліў кіраўнік Расеі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Месцы масавых пахаваньняў у пасёлку Стары Крым пад Марыюпалем павялічыліся ўдвая, — «Схемы» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Парлямэнт Фінляндыі прыняў закон, які дазваляе паставіць агароджу на мяжы з Расеяй