Анархіста Дзьмітрыя Дубоўскага, асуджанага на 18 гадоў калёніі, паставілі на прафіляктычны ўлік як «схільнага да ўцёкаў» — цяпер у яго чырвоная бірка, паведаміла сястра палітвязьня.
Як піша праваабарончы цэнтар «Вясна», ад былых вязьняў вядома, што зьняволеных з чырвонымі біркамі ня водзяць на прамысловую зону.
Акрамя гэтага, Дзьмітрыя Дубоўскага пазбавілі працяглага спатканьня.
«Ну, а ў астатнім усё стабілізуецца, дні падобныя адзін да аднаго, спрабую выпрацаваць для сябе распарадак і ўсё такое. Аднак адных маіх жаданьняў і плянаў тут недастаткова», — напісаў у лісьце ад ад 16 чэрвеня Дзьмітры.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хто такія Аліневіч, Раманаў, Дубоўскі і Разановіч. Партрэты сучасных анархістаў, якім прысудзілі ад 18 да 20 гадоў турмыГод «хатняй хіміі» — за камэнтар у бок Балабы
Сёньня ў судзе Маладэчна і Маладэчанскага раёну вынесьлі прысуд 24-гадоваму Арцемію Картавенкаву. Як паведамляе «Вясна», судзьдзя Вадзім Петрусевіч прызнаў яго вінаватым паводле арт. 369 Крымінальнага кодэксу («Абраза прадстаўніка ўлады») і асудзіў яго да году абмежаваньня волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу — «хатняй хіміі». Бок дзяржаўнага абвінавачаньня ў судзе падтрымлівала памочніца пракурора Юлія Жук.
Пацярпелы па справе — начальнік менскага АМАПу Дзьмітрый Балаба. Арцемій Картавенкаў у чаце «Каратели» у жніўні 2020 года пакінуў каментар «мужичок почувствовал себя... слишком, пора напомнить ему, кто он — кусок...!» пад фотаздымкам, на якім студэнт выбачаецца перад Балабам.
Начальнік АМАПУ ацаніў нанесеную яму маральную шкоду ў 1500 рублёў: менавіта столькі абвінавачаны мусіць выплаціць на ягоную карысьць. Балаба папрасіў, каб ён пералічыў грошы ў Дом Дзіцяці № 1. Таксама судзьдзя пастанавіў выплаціць тры базавыя велічыні (96 рублёў) за судовыя выдаткі.
У Менску затрымалі 42-гадовага Сяргея Юрчу
Затрымалі Сяргея Юрчу 16 чэрвеня, паведамляюць праваабаронцы. Аднак да гэтага моманту сваякі ня маюць ніякіх зьвестак, дзе ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 30 чэрвеня: 15 гадоў турмы за «тэрарызм»; 1,5 года «хіміі» за словы супраць праўладнага пікетуЗатрымалі вакалістку гурту «Варган» Ксенію Глот
Пра затрыманьне Ксеніі Глот паведаміў яе муж Канстанцін Путронак.
«Яна пайшла ў РАУС даваць тлумачэньні па невядомай справе „пра распаўсюджаньне экстрэмісцкіх матэрыялаў“, але адтуль яе ня выпусьцілі. Пакуль што ніякай дакладнай інфармацыі няма», — напісаў у Instagram Канстанцін.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 24 чэрвеня: за 3 дні затрымалі 4 выкладчыкаў БДУ, супрацоўнік «Нафтана» 12 дзён трымае галадоўкуУлады чарговы раз папоўнілі сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў»
У яго трапілі:
- Тэлеграм-каналы «Белорусский порядок», dissidentby;
- Tiktok-акаўнты nezavisem5, kepska_budze, systempop777, oppositia_1_, rausinc;
- Youtube-ролікі «Жыве Беларусь. Крупкі 13.08.2020», «Жыве Беларусь. Крупкі 14.08.2020», «Крупки вышли на акцию протеста 14 августа» і «ЗАДЕРЖАНЫ ЧЛЕНЫ ИНИЦИАТИВНОЙ ГРУППЫ Светланы ТИХАНОВСКОЙ г. КРУПКИ».