Пра гэта 29 чэрвеня паведаміла польская Ўправа для спраў іншаземцаў (Urząd do spraw cudzoziemców).
Паводле зьвестак гэтага ведамства, колькасьць грамадзян Украіны зь відам на жыхарства ў Польшчы перавысіла 300 тысяч чалавек пад канец 2021 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Колькасьць беларускіх уцекачоў у Польшчы летась вырасла на 1000 працэнтаў у параўнаньні з 2019 годамПаводле паведамленьня ўправы, спрашчэньне выдачы візаў і доступ да рынку працы зрабілі Польшчу вельмі прывабным кірункам для беларускіх мігрантаў. Прадпрымальнікі і спэцыялісты ІТ-індустрыі могуць скарыстацца праграмай Poland. Bussines Harbour — комплексным пакетам, які спрыяе пераезду на тэрыторыю Польшчы. А ўладальнікі так званай гуманітарнай візы могуць працаваць, ня мусячы атрымліваць дадатковыя дазволы.
З пачатку 2021 году да сёньня колькасьць беларускіх мігрантаў у Польшчы зь легальным дазволам на побыт узрасла амаль на 90%.
Управа для спраў іншаземцаў адзначае, што большасьць беларусаў маюць дазвол на сталае пражываньне, выдадзены ў сувязі з польскімі каранямі і валоданьнем Картай паляка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дэпартамэнт грамадзянства і міграцыі МУС аспрэчвае масавы ад’езд беларусаў за мяжуКаля 55 працэнтаў грамадзян Беларусі зь дзейнымі відамі на жыхарства ў Польшчы — гэта людзі ва ўзросьце ад 20 да 39 гадоў. Дзеці і падлеткі да 20 гадоў складаюць 17%, а людзі, старэйшыя за 40 гадоў, — каля 28%.
Тэрытарыяльнае разьмеркаваньне беларусаў, якія аселі ў Польшчы, даволі нераўнамернае. Найбольш жыве ў Мазавецкім ваяводзтве (цэнтар: Варшава) — 19 тысяч чалавек; у Падляскім ваяводзтве (цэнтар: Беласток) — 9 тысяч. Даволі часта беларускія мігранты выбіраюць таксама іншыя ваяводзтвы Польшчы: Малапольскае ваяводзтва (цэнтар: Кракаў; 4,2 тыс.), Паморскае ваяводзтва (цэнтар: Гданьск; 4 тыс.) і Люблінскае ваяводзтва (цэнтар: Люблін; 3,2 тыс.).
Гэтыя зьвесткі, адзначае Ўправа для справаў іншаземцаў, не ўключаюць асобаў, якія часова знаходзяцца ў Польшчы на падставе візаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зь Беларусі яшчэ да выбараў зьбіраліся зьехаць 145 тысяч чалавек. Большасьць — на сталае месца жыхарства