Паводле ведамства, абвінавачаным 29, 33 і 51 год. Праваабарончы цэнтар «Вясна» адзначае, што гаворка ідзе пра «сьветлагорскіх партызанаў» Дзмітрыя Равіча, Дзяніса Дзікуна і Алега Малчанава. Іх у паведамленьні СК у тэлеграме называюць «здраднікамі радзімы», нягледзячы на тое, што суд яшчэ нават не пачынаўся.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Бегалі, нешта зь лесу цягнулі цяжкае ў мяшку». Новыя падрабязнасьці затрыманьня «рэйкавых партызанаў»«Рэйкавым партызанам» выставілі абвінавачаньні паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу:
- ч. 3 арт. 361-1 (удзел у экстрэмісцкім фармаваньні);
- ч. 3 арт. 289 (акт тэрарызму, зьдзейсьнены групай і які пацягнуў за сабой цяжкія наступствы);
- чч. 2, 4 арт. 309 (наўмыснае псаваньне шляхоў зносін, якое прывяло да цяжкіх наступстваў);
- ч. 1 ст. 356 (здрада дзяржаве).
Мужчынам пагражае сьмяротнае пакараньне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мапа антываеннага супраціву ў БеларусіУ пачатку вайны з Украінай пачалася «рэйкавая вайна», калі беларусы сталі псаваць абсталяваньне на беларускай чыгунцы, каб расейцы не маглі падвозіць зброю і тэхніку на вайну па тэрыторыі Беларусі. Беларускія сілавікі заяўлялі пра 80 затрыманых у гэтай справе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Яны хацелі хаця б неяк дапамагчы Украіне». Брат «рэйкавага партызана» расказаў падрабязнасьці справы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МУС: На Беларускай чыгунцы адбылося больш за 80 дывэрсій