Агулам максымальны бал атрымалі 67 хлопцаў і дзяўчат. Гэта значна больш, чым у 2021 годзе, калі максымальны вынік паказалі 40 чалавек. У 2020-м такіх было 78.
Адразу чатыры выпускніцы ўстаноў адукацыі Клецкага раёну зарабілі 100 балаў з 100 магчымых на цэнтралізаваным тэставаньні па беларускай мове, напісаў тэлеграм-канал Міністэрства адукацыі.
Максымальную колькасьць балаў набралі: навучэнка сярэдняй школы № 1 Клецку Паліна Чакун, дзьве выпускніцы Клецкай гімназіі Анастасія Контарава і Ганна Лабецкая, а таксама навучэнка Зубкоўскай сярэдняй школы Ангеліна Валадзько.
ЦТ па беларускай мове абітурыенты пісалі 14 чэрвеня. Праверыць свае веды запісаліся больш за 18 тысяч чалавек, 749 зь іх на тэставаньне не прыйшлі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля першага дня ЦТ у матэматыцы яго заданьні апынуліся ў сеціве ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністэрства адукацыі рыхтуе новыя правілы для сваіх устаноў: здаваць тэлефоны, выносіць чырвона-зялёны сьцяг, адкрыць у кожнай школе музэй