Затрымалі горадзенскага лідэра дэмакратычных сіл Дзьмітрыя Бандарчука.
Пра гэта паведаміў у Facebook намесьнік партыі БНФ Вадзім Саранчукоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 27 чэрвеня: супрацоўніка «Нафтану» арыштавалі за «падпіску на Радыё Свабода»; Дзядку могуць узмацніць рэжымЗа падзеі 2020 года затрымалі жыхара Жлобіна
На «пакаяльным відэа» 20-гадовы Дзьмітры Берасьнёў кажа, што ўдзельнічаў у пасьлявыбарных акцыях пратэсту, выкрыкваў лёзунгі і зьбягаў ад міліцыянтаў.
Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што хлопцу інкрымінаваны арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 24 чэрвеня: за 3 дні затрымалі 4 выкладчыкаў БДУ, супрацоўнік «Нафтана» 12 дзён трымае галадоўкуСупрацоўнік «Нафтана», які 16 дзён трымаў галадоўку, выйшаў на волю
32-гадовага супрацоўніка «Нафтана» Барыса Жахоўскага затрымалі ў сярэдзіне траўня ў Наваполацку на працоўным месцы. Першы суд над ім адбыўся 16 траўня.
Судзьдзя Вольга Баліка асудзіла Жахоўскага на 15 дзён арышту за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» (арт. 19.11 КаАП). Аднак на волю Барыс ня выйшаў – на яго склалі новы пратакол паводле арт. 19.11 КаАП. Вынікам сталі чарговыя 15 сутак.
16 чэрвеня Жахоўскага асудзілі трэці раз запар. Судзьдзя Зінаіда Балаболава прызнала яго вінаватым у «несанкцыянаваным пікетаваньні» (арт. 24.23 КаАП) і арыштавала яго зноў на 15 сутак.
Пазьней зьявілася інфармацыя, што Барыс абвясьціў сухую галадоўку. Аднак праз час ён пачаў піць вадкасьці.
Агулам Жахоўскага ўтрымлівалі за кратамі 45 дзён.
Былому дэпутату Вярхоўнага Савета Міколу Маркевічу прысудзілі 10 дзён арышту
Яго пакаралі за перапост у сацсетках «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Суд адбыўся ў Горадні ў мінулую пятніцу, піша «Вясна».
Мікола — былы «дэпутат незалежнасьці», удзельнічаў у галадоўцы дэпутатаў Вярхоўнага Савета 12-га скліканьня ў 1995-м годзе супраць правядзеньня рэфэрэндуму, па выніках якога была зьмененая дзяржаўная сымболіка, нададзены афіцыйны статус расейскай мове і абвешчаны курс на інтэграцыю з Расеяй.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Горадні затрымалі «дэпутата Незалежнасьці» Міколу МаркевічаЗатрыманьні ў Аляхновічах, Бабруйску і Менску
У Менску затрымалі 24-гадовую Ганну Лаппо. На «пакаяльным відэа» сілавікоў яна кажа, што ўдзельнічала ў акцыях пратэсту ў жніўні 2020 году, а таксама адміністравала тэлеграм-канал мікрараёна «Чыжоўка».
У Бабруйску затрымалі 31-гадовую Кацярыну Мрачкоўскую. Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што яна нібыта ў пакінула абразьлівы камэнтар у дачыненьні да супрацоўнікаў міліцыі ў 2020 годзе. Кацярына знаходзіцца ў ІЧУ.
Таксама праўладныя тэлеграм-каналы паведамляць пра затрыманьне ў Аляхновічах Андрэя Рыбака і Андрэя Юрынка — мужчыны здымалі гумарыстычныя TikTok-ролікі ў міліцэйскай форме.