Віктарына Севярынцаў
У працы над хрысьціянскай віктарынай палітвязьню Паўлу Севярынцу дапамагала ягоная жонка Вольга. Віктарыну складалі каля двух гадоў, за гэта час Павал Севярынец сядзеў за кратамі на «Валадарцы» ў Менску, у Магілёве і Шклове.
«330 пытаньняў, 10 тэмаў — хрысьціянская віктарына „Дрэва жыцьця“, прысьвечаная вядомым людзям, падзеям, паняцьцям, а таксама беларусам, якія верылі ў Бога і зьмянялі гэтую краіну. 330 цікавых фактаў, пры чытаньні якіх раз-пораз у галаве мільгае думка: „Нішто сабе!“ Цяпер мы пускаем віктарыну ў плаваньне — як хлеб па водах. Па спасылцы яна будзе даступная для спампоўваньня. Ведаю, што некаторыя цэрквы ўжо выкарыстоўвалі віктарыну для сваіх моладзевых служэньняў. У ідэале мы хочам стварыць зь яе мабільную гульню», — напісала Вольга Севярынец у фэйсбуку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў: Севярынца ў шклоўскай калёніі пазбавілі працяглага спатканьня, Папова з «хіміі» пераводзяць у калёніюЛосіка і Ціханоўскага ўнесьлі ў «тэрарыстычны сьпіс»
Палітвязьні Ігар Лосік і Сяргей Ціханоўскі цяпер знаходзяцца ў сьпісе асобаў, якіх КДБ Беларусі лічыць датычнымі да «тэрарыстычнай дзейнасьці». Агулам у сьпіс дадалі 23 чалавекі. Усяго пасьля прэзыдэнціх выбараў 2020 году ў сьпіс «асобаў, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці» КДБ унёс каля 80 беларусаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: КДБ унёс палітвязьняў Сяргея Ціханоўскага і Ігара Лосіка ў «сьпіс тэрарыстаў»