Паводле яго, NATO павялічыць колькасьць сваіх вайскоўцаў на ўсходніх межах з цяперашніх 40 тысяч да 300 тысяч. Некаторыя вайсковыя групы ў Эўропе могуць быць пашыраныя да ўзроўню брыгад — баявых падразьдзяленьняў колькасьцю некалькі тысяч чалавек. Такое рашэньне зьвязана зь непасрэднай пагрозай эўрапейскай бясьпецы з боку Расеі.
«Я ўпэўнены, — заявіў Столтэнбэрг, — што Масква і прэзыдэнт Пуцін ведаюць, што ў нас ёсьць калектыўныя гарантыі бясьпекі, і разумеюць, якімі будуць наступствы ў выпадку нападу на краіну — сябра NATO. Дзеяньні ў адказ распачне ўвесь альянс. Каб падкрэсьліць сур’ёзнасьць нашага пасланьня, мы павялічваем нашу вайсковую прысутнасьць».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літва заклікала NATO павялічыць прысутнасьць у балтыйскіх краінах праз «пагрозу з тэрыторыі Беларусі»Новая стратэгічная канцэпцыя будзе абмяркоўвацца на саміце NATO, які адкрыецца заўтра ў Мадрыдзе. Калі такія меры будуць прынятыя, гэта стане найбуйнейшым разгортваньнем вайсковай прысутнасьці NATO ў Эўропе з часоў халоднай вайны.
- Сілы хуткага рэагаваньня NATO ўключаюць у сябе наземныя, паветраныя і марскія войскі. Пасьля анэксіі Расеяй Крыму ў 2014 годзе іх колькасьць у Эўропе павялічылася з 13 тысяч да 40 тысяч вайскоўцаў, уключаючы салдат і афіцэраў мясцовых войскаў. Пасьля пачатку поўнамаштабнага ваеннага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну многія з падразьдзяленьняў упершыню прывялі ў рэжым баявой гатоўнасьці. Цяпер баявыя групы NATO прысутнічаюць на ўсходніх межах Эстоніі, Літвы, Латвіі і Польшчы. Плянуецца таксама разьмясьціць іх у Баўгарыі, Вугоршчыне, Румыніі і Славакіі.
- Як адзначае вайсковы аглядальнік ВВС Джонатан Біль, многія групы хуткага рэагаваньня могуць быць прыведзены ў гатоўнасьць да баявых дзеяньняў на працягу 15 хвілін. Пашырэньне іх разнастайнасьці будзе прадугледжваць розныя варыянты хуткасьці рэагаваньня — ад хвілін да некалькіх дзён.