Падчас сустрэчы з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным у Санкт-Пецярбургу Аляскандар Лукашэнка заявіў, што Беларусь занепакоеная «канфрантацыйнай палітыкай» Польшчы і Літвы, паведамляе агенцтва ТАСС. Лукашэнка параўнаў абмежаваньне транзыту ў Калінінградзкую вобласьць з «абвяшчэньнем вайны».
Лукашэнка таксама заявіў, што яму «жыцьцёва важна» абмеркаваць з Пуціным пытаньні абароны.
ТАСС таксама паведамляе, што Пуцін прапанаваў Лукашэнку абмеркаваць сытуацыю з пастаўкамі ўгнаеньняў на ўсясьветным рынку, адзначыўшы, што Масква і Менск зьяўляюцца аднімі з найбуйнешых пастаўнікоў у сьвеце.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літва заклікала NATO павялічыць прысутнасьць у балтыйскіх краінах праз «пагрозу з тэрыторыі Беларусі» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дэпутат Вярхоўнай Рады Ганчарэнка: Украіна стане найлепшым адвакатам для вольнай Беларусі ў ЭЗ