«Украіна знаходзіцца ў стане вайны, і ёй няма чым плаціць за многія дзяржаўныя паслугі, таму мы ўхвалілі вылучэньне 9 мільярдаў эўра на дапамогу», — цытуе словы Маравецкага афіцыйны твітэр канцылярыі кіраўніка ўраду.
Краіны Эўразьвязу днём раней надалі Ўкраіне і Малдове статус кандыдатаў на ўступленьне ў ЭЗ. Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі прывітаў рашэньне саміту, назваўшы яго ўнікальным момантам у адносінах Украіны і Зьвязу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рада ЭЗ дазволіла часовую лібэралізацыю гандлю з УкраінайУ канцы траўня ЭЗ скасаваў імпартнае мыта на ўсе тавары з Украіны на адзін год. У заяве Рады ЭЗ было адзначана, што дзякуючы гэтым мерам Зьвяз зможа істотна падтрымаць эканоміку Ўкраіны.
Эўракамісар па пытаньнях юстыцыі Дзідзье Рэйндэрс паведаміў у інтэрвію тэлеканалу «Настоящее время», што ў Эўразьвязе арыштаваныя актывы расейскіх алігархаў на суму ў 12,5 мільярдаў эўра, таксама плянуецца арыштаваць актывы Цэнтральнага банку РФ. Паводле яго словаў, такім чынам ЭЗ спрабуе аказаць ціск на Расею і гарантаваць, што так ці інакш Украіне будуць выплачаныя рэпарацыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У ЭЗ замарозілі актывы расейскіх алігархаў ужо амаль на 13 млрд эўра