Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада ЭЗ дазволіла часовую лібэралізацыю гандлю з Украінай


Міністры эканомікі і фінансаў краін Эўразьвязу на сваім пасяджэньні 24 траўня дазволілі часовую лібэралізацыю гандлю і ўхвалілі іншыя гандлёвыя саступкі ў дачыненьні да некаторых украінскіх тавараў.

Як паведамляе сайт Рады Эўразьвязу, рашэньне азначае, што на працягу аднаго году ня будуць спаганяцца імпартныя пошліны на ўвесь украінскі экспарт у краіны Эўразьвязу.

Дзякуючы гэтым захадам, адзначае Рада ЭЗ, Эўразьвяз зможа істотна падтрымаць эканоміку Ўкраіны.

  • У мінулым месяцы Ўкраіна запоўніла анкету аб далучэньні да Эўразьвязу, якую кіраўніца Эўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен перадала раней прэзыдэнту Ўкраіны Ўладзіміру Зяленскаму падчас візыту ў Кіеў. Пра атрыманьне статусу краіны-кандыдаткі і далейшы лёс працэсу далучэньня Ўкраіны да ЭЗ маюць вырашыць рэкамэндацыі Эўракамісіі, якіх чакаюць у чэрвені.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG