«У нас мала ілюзіяў, што цяперашняя русафобская зараджанасьць Эўразьвязу нейкім чынам рассмокчацца або зьменіцца ў агляднай, а шчыра кажучы, у доўгатэрміновай пэрспэктыве», — сказаў Лаўроў на прэсавай канфэрэнцыі ў Баку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як цяперашняя вайна ва Ўкраіне мяняе сэнс Другой сусьветнай. Дыскусія экспэртаўПаводле яго слоў, шлях, які выбралі эўрапейцы, нагадвае пачатак Другой сусьветнай вайны, калі Гітлер «сабраў пад свае сьцягі значную, калі ня большую частку эўрапейскіх краін для барацьбы супраць Савецкага Саюзу».
«Вось цяпер таксама, у тым ліку, і Эўразьвяз разам з NATO зьбіраюць такую ўжо сучасную кааліцыю для барацьбы, а па вялікім рахунку, вайны з Расейскай Фэдэрацыяй. Будзем на ўсё гэта глядзець вельмі ўважліва», — адзначыў Сяргей Лаўроў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Краіны ЭЗ ухвалілі статус кандыдатаў для Ўкраіны і МалдовыКамэнтуючы рашэньне саміту ЭЗ надаць Украіне і Малдове статус кандыдатаў на ўступленьне ў ЭЗ, Лаўроў сказаў, што гэта не ўяўляе пагрозы для Расеі, бо, у адрозьненьне ад NATO, Эўразьвяз не зьяўляецца вайсковым аб’яднаньнем.