«З затрымкай (для якой былі аб’ектыўныя прычыны) мы вымушаныя абвясьціць, што @cultkorpus у будынку на праспэкце Машэрава ў самым сэрцы Менску больш не жыве. Гэты замак для многіх стаў домам, але надышоў няўхільны момант расстаньня. Каманда #cultHEROES удзячная гэтаму месцу, але яшчэ больш — усім, хто прыклаў рукі, мазгі і сэрцы да ажыцьцяўленьня нашай агульнай мары. Дзякуй, што ня здрадзілі ідэалам руху „Рабі — Будзе!“. Гэта былі неймаверныя 7 гадоў, і мы ўпэўненыя, што зрабілі шмат добрага і вечнага», — напісала каманда «Корпуса» у Facebook.
Таксама супрацоўнікі «Корпус» паведамілі і пра пляны пасьля закрыцьця культурнага цэнтру:
«Нашая каманда і далей будзе займацца высокай беларускай сацыя-культурнай кухняй, але ўжо на абшарах сусьветнага культурнага фуд-корту. Неўзабаве мы прадставім нашыя экспэрымэнты для дэгустацыі вам, нашым дарагім гурманам».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У сувязі зь перасьледам грамадзкіх актывістаў пераносіцца кінафэстываль BelarusDocsМасавыя рэпрэсіі, якія пачаліся пасьля прэзыдэнціх выбараў у 2020 годзе, закранулі ў тым ліку і шэраг культурных установаў. Шмат зь іх былі вымушаныя закрыцца самі ад няспыннага ціску ўладаў, іншыя зьліквідавалі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Культурніцкая пляцоўка «Арт Сядзіба» паведаміла, што спыняе сваю дзейнасьць пасьля 10 гадоў існаваньня ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За год у Беларусі спынілі дзейнасьць звыш 27 тысяч ІП