Галоўны рэдактар «Новой газеты» Дзьмітрый Муратаў, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру 2021 году, прадаў свой нобэлеўскі мэдаль на аўкцыёне дома Heritage у ЗША за рэкордныя $103,5 млн. Усе атрыманыя грошы журналіст перадасьць у міжнародны фонд дапамогі UNICEF украінскім дзецям-уцекачам і іхным сем’ям, якія пацярпелі ад расейскага ўварваньня.
Мэдаль быў прададзены невядомаму ўдзельніку тэлефонных таргоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзьмітрый Муратаў выставіў на аўкцыён у ЗША нобэлеўскі мэдальДзьмітрый Муратаў абвясьціў аб продажы мэдаля 22 сакавіка. Тады паведамлялася, што ідэю падтрымала ўся рэдакцыя «Новой газеты», якую йн узначальвае. Журналіст атрымаў сваю ўзнагароду ў кастрычніку 2021 году сумесна зь філіпінкай Марыяй Рэса — за «намаганьні ў абароне свабоды думак, якая зьяўляецца ўмовай для дэмакратыі і міру».
У сьнежні Муратаў перадаў прэмію ў памеры каля 40,2 млн рублёў дабрачынным фондам. Грошы былі разьмеркаваны паміж арганізацыямі (у тым ліку дзіцячым госьпісам), якіх выбіралі галасаваньнем сярод чытачоў.
1 чэрвеня, у Дзень абароны дзяцей, Муратаў выставіў на таргі і свой нобэлеўскі мэдаль.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нобэлеўскі ляўрэат Дзьмітры Муратаў пералічыў прэмію на дабрачыннасьцьДзьмітрый Муратаў нарадзіўся ў 1961 годзе ў расейскім Куйбышаве (цяпер Самара). Пасьля службы ў войску працаваў у «Волжском комсомольце» і «Комсомольской правде». Адзін з заснавальнікаў у 1993 годзе «Новой ежедневной газеты». У 1995 годзе выданьне было перайменавана ў «Новую газету». Тады ж Муратаў стаў галоўным рэдактарам выданьня.
Пасьля пачатку вайны Расеі з Украінай выданьне доўгі час было адзінай буйной газэтай у РФ, якая крытыкуе прэзыдэнта Пуціна і яго дзеяньні ўнутры краіны і за яе межамі.
У сакавіку «Новая газэта» прыпыніла сваю дзейнасьць у Расеі пасьля таго, як у краіне быў прыняты закон, які прадугледжвае жорсткія тэрміны турэмнага зьняволеньня для ўсіх, хто крытыкуе ваенную кампанію Крамля.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейская «Новая газета» празь ціск уладаў прыпыніла выхад. Да канца вайны ва ЎкраінеУ красавіку на Муратава напалі невядомыя ў цягніку Масква — Самара, яго аблілі сумесьсю алейнай фарбы з ацэтонам.
З 2000 году пяць журналістаў выданьня забілі, як лічаць у НГ, за прафэсійную дзейнасьць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейскія СМІ сьцьвярджаюць, што на Муратава напалі ўкраінец з Чарнігава і ўраджэнец Узбэкістану