Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нобэлеўскі ляўрэат Дзьмітры Муратаў пералічыў прэмію на дабрачыннасьць


Дзьмітры Муратаў пасьля атрыманьня Нобэлеўскай прэміі міру
Дзьмітры Муратаў пасьля атрыманьня Нобэлеўскай прэміі міру

Галоўны рэдактар «Новой газеты» Дзьмітры Муратаў пералічыў прэмію арганізацыям, якія дапамагаюць дзецям і дарослым зь цяжкімі захворваньнямі, а таксама арганізацыям, што падтрымліваюць журналістаў.

Паводле Дзьмітрыя Муратава, «Новая газета» правяла галасаваньне сярод «саўдзельнікаў» — тых, хто падтрымлівае выданьне ахвяраваньнямі. І гэтыя людзі падтрымалі Муратава ў ягоным рашэньні наконт разьмеркаваньня прэміі, піша Znak.com.

Агульная сума прэміі склала амаль 544 тысячы даляраў.

Муратаў пералічыў грошы дзіцячаму госьпісу «Дом с маяком», фондам «Подари жизнь» і «Круг добра», а таксама фонду дапамогі госьпісам «Вера».

Частка прэміі адправілася ў мэдычны фонд работнікаў СМІ, дзякуючы якому, у прыватнасьці, супрацоўнікам розных выданьняў дапамагаюць змагацца з такімі цяжкімі захворваньнямі, як рак.

Яшчэ частка сродкаў пайшла на стварэньне фільма аб становішчы прэсы ў Расеі, на прэміі некаторым супрацоўнікам «Новой газеты».

Расейскі журналіст Дзьмітры Муратаў і філіпінская журналістка Марыя Рэсу атрымалі Нобэлеўскую прэмію міру на цырымоніі ў Осла 10 сьнежня. Муратаў прысьвяціў прэмію сваім загінулым сябрам і калегам, у тым ліку журналістам Ганьне Паліткоўскай і Юрыю Шчыкачыхіну, а таксама тым, каго абвяшчюць «іншаземнымі агентамі, непажаданымі элемэнтамі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG