Францыя з 15 чэрвеня не атрымлівае расейскага газу па трубаправодах, паведамляе агенцтва France Press са спасылкай на апэратара газатранспартнай сыстэмы краіны GRTgaz.
Пры гэтым францускі апэратар растлумачыў гэта спыненьнем фізычнага патоку газу паміж Францыяй і Нямеччынай. Францыя закупляла ў Расеі 17% газу праз газаправод, а таксама пастаўкамі на танкерах-газавіках.
Тым часам агенцтва Reuters паведамляе, што Расея праінфармавала славацкага імпартэра газу SPP аб скарачэньні на палову паставак газу ў пятніцу 17 чэрвеня.
Нядаўна «Газпром» значна зьнізіў прапускную здольнасьць «Паўночнага патоку», тлумачачы гэта неабходнасьцю рамонту газавых кампрэсараў, які цяпер «ускладнены з прычыны санкцый». Пастаўкі газу праз «Паўночны паток» з Расеі ў Нямеччыну скарочаныя на 60%.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пастаўкі газу праз «Паўночны паток» з Расеі ў Нямеччыну скарочаныя на 60% ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Bloomberg: канцлер Нямеччыны Шольц адмовіўся ад поўнай нацыяналізацыі Gazprom Germania, каб «не раззлаваць» Пуціна ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея з пачатку вайны прадала энэрганосьбітаў на 98 мільярдаў даляраў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ізраіль і Эгіпет будуць пастаўляць звадкаваны газ у ЭЗ