Страляніна ў царкве ў Алабаме: ёсьць ахвяры

Ілюстрацыйнае фота

Паліцыя затрымала падазраванага, але яго асобу пакуль ня вызначылі.

Ад страляніны ў царкве, разьмешчанай у прыгарадзе Бірмінгема, штат Алабама, тры чалавекі атрымалі раненьні, паведамляе «Голас Амэрыкі». Два зь іх аказаліся сьмяротнымі. Як паведамляе паліцыя, падазраваны быў затрыманы.

Страляніна адбылася ўвечары 16 чэрвеня ў Епіскапальнай царкве Сьвятога Стэфана ў Вэставія-Хілз.

«Падазраваны прыйшоў на сход невялікай групы прыхаджан і адкрыў агонь», — паведаміў на прэс-канфэрэнцыі капітан паліцыі Шэйн Уэйр і дадаў, што падазраваны, асоба якога не ўстаноўлена, быў узяты пад варту.

Паліцыя ня стала камэнтаваць магчымых матываў злачынца.

Гарадок Вэставія-Хілз з насельніцтвам каля 40 тысяч чалавек знаходзіцца прыкладна за 11 км на паўднёвы ўсход ад Бірмінгема.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Байдэн заклікаў Кангрэс узмацніць жорсткасьць кантролю за абарачэньнем зброі ў краіне
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Страляніна ў школе ў Тэхасе: 21 ахвяра, стралок забіты
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Страляніна ў лякарні ў Аклахоме: загінулі чатыры чалавекі