Узнагароду за яго атрымала яго былая прэс-сакратар, а цяпер віцэ-прэзыдэнт створанага Навальным Фондам барацьбы з карупцыяй Ганна Вядута. Яна выступіла на цырымоніі ў Вашынгтоне, — паведамляе «Голас Амэрыкі».
У сваім выступе паплечніца Навальнага адзначыла, што цяпер «найважнейшае для Аляксея Навальнага, для Фонду барацьбы з карупцыяй і для ўсіх людзей у сьвеце — гэта спыніць вайну ва Ўкраіне». Паводле слоў Вядуты, важную ролю ў дасягненьні гэтай мэты павінны адыгрываць намаганьні па данясеньні праўды аб вайне да расейскіх грамадзян. Яна параўнала сытуацыю з той, якая існавала ў часы Савецкага Саюза, жыхары якога ў рэшце перасталі верыць афіцыйнаму савецкаму наратыву. Ад імя Навальнага Вядута заклікала кіраўнікоў тэхналягічных гігантаў вярнуць адмененую ў сувязі з санкцыямі магчымасьць таргетаваць рэкляму на Расею, каб праціўнікі вайны атрымалі магчымасьць правесьці накіраваную на расейцаў поўна маштабную інфармацыйную кампанію.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навальны стаў ляўрэатам польскай прэміі «Рыцар свабоды». Раней яе атрымаў беларусМэмарыяльны фонд ахвяраў камунізму — амэрыканская некамэрцыйная арганізацыя антыкамуністычнага характару, утвораная ў 1993 годзе актам Кангрэсу ЗША. У 2007 годзе па ініцыятыве фонду ў Вашынгтоне быў створаны мэмарыял ахвяр камунізму. Сваю ўзнагароду фонд уручае за абарону правоў чалавека і супрацьстаяньне камуністычным і іншым таталітарным рэжымам. Навальнаму яе прысудзілі ў студзені за «сьмелае супрацьстаяньне рэжыму Ўладзіміра Пуціна».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навальны: Лукашэнка — духоўны бацька Пуціна, а не наадварот