Пра гэта інфармуе Польскае агенцтва прэсы (РАР).
Агенцтва прыводзіць словы міністра аховы здароўя Польшчы Адама Нядзельскага, які паведаміў, што «10 чэрвеня стаў днём першага выпадку воспы малпаў» у Польшчы.
Таксама на прэсавай канфэрэнцыі ў Лодзі міністар паведаміў, што пацыент ізаляваны. Паводле прэсавага сакратара Міністэрства аховы здароўя Польшчы Войцэха Андрусевіча, цяпер з пацыентам працуюць эпідэміёлягі, каб высьветліць ягоныя кантакты.
Натуральным арэалам распаўсюджаньня воспы малпаў зьяўляецца Афрыка. Але апошнія тыдні хвароба пашыраецца па ўсім сьвеце. Ужо выяўлена больш за тысячу выпадкаў і яшчэ больш за тысячу пацыентаў знаходзяцца пад падазрэньнем. У Эўропе выпадкі хваробы зафіксаваныя ў Нямеччыне, Швайцарыі, Гішпаніі, Бэльгіі, Італіі, Партугаліі Вялікай Брытаніі, Аўстрыі і Швэцыі.
Усе выпадкі маюць лёгкі характар, пакуль ніхто не памёр.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трывога ў ЗША: воспа малпаў можа перадавацца паветрана-кропельным шляхам, як і каранавірус ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хто абаронены ад воспы малпаў? Дзьве групы рызыкі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што такое воспа малпаў і ці трэба турбавацца? 5 пытаньняў і адказаў