Эўракамісія можа падтрымаць наданьне Ўкраіне статусу кандыдата на ўступленьне ў Эўразьвяз, піша Forbes са спасылкай на агенцтва Bloomberg.
Атрыманьне такога статусу — ключавы крок для Кіева на шляху да ўступленьня ў ЭЗ. Аднак нават калі Эўракамісія ўхваліць наданьне краіне гэтага статусу, яе рашэньне яшчэ павінны падтрымаць усе краіны Зьвязу.
Чакаецца, што Эўракамісія прыме сваё рашэньне 17 чэрвеня, удакладнілі крыніцы агенцтва Bloomberg.
Лідэры Зьвязу зьбіраюцца абмеркаваць гэтае пытаньне ў Брусэлі 23-24 чэрвеня. Паводле зьвестак агенцтва, шэраг краінаў выступілі супраць гэтага кроку, на іх думку няправільна аддаваць перавагу Ўкраіне перад іншымі кандыдатамі. Працэс уступленьня ў ЭЗ уключае ў сябе шэраг крокаў і ўмоваў, выкананьне якіх можа заняць больш за 10 гадоў, нагадвае агенцтва.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэм’ер-міністар Італіі: «Амаль усе буйныя дзяржавы Эўразьвязу супраць наданьня Ўкраіне статусу кандыдата ў ЭЗ»Супраць наданьня Ўкраіне статусу кандыдата на ўступленьне ў ЭЗ выступілі, у прыватнасьці, Нідэрлянды, паведамілі крыніцы агенцтва. Але большасьць краінаў падтрымліваюць пазыцыю Эўракамісіі: Польшча, Літва і Ірляндыя на сустрэчы амбасадараў ЭЗ папрасілі лідэраў Зьвязу хутчэй надаць Украіне статус кандыдата, расказалі суразмоўцы агенцтва. Нямеччына лічыць, што вынікам спрэчак можа стаць толькі ўмоўны статус кандыдата.
У дыпляматычнай ноце Данія заявіла, што Ўкраіна не адпавядае крытэрам, зьвязаным са стабільнасьцю інстытутаў, якія гарантуюць дэмакратыю, вяршэнства закону, правы чалавека, павагу і абарону меншасьцяў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна запоўніла анкету аб уступленьні ў ЭЗУ канцы лютага, пасьля пачатку расейскага ўварваньня ва Ўкраіне, яе прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі заклікаў Эўразьвяз прыняць Украіну ў свае шэрагі.
«Наша мэта — быць разам з усімі эўрапейцамі, і галоўнае — быць на роўных», — заявіў ён. Вясной Зяленскі перадаў у прадстаўніцтва ЭЗ ва Ўкраіне анкету для атрыманьня Ўкраінай статусу кандыдата ў ЭЗ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўрапарлямэнт заклікаў надаць Украіне статус кандыдата ў ЭЗЭўрапарлямэнт 8 чэрвеня заклікаў надаць Кіеву статус кандыдата на ўступленьне ў ЭЗ, зазначаючы, што гэта будзе палітычным знакам салідарнасьці з украінскім народам.