Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна запоўніла анкету аб уступленьні ў ЭЗ


Урзуля фон дэр Ляен і Ўладзімір Зяленскі на супольнай прэсавай канфэрэнцыі, Кіеў, 8 красавіка 2022
Урзуля фон дэр Ляен і Ўладзімір Зяленскі на супольнай прэсавай канфэрэнцыі, Кіеў, 8 красавіка 2022

Анкета аб далучэньні да Эўразьвязу, якую кіраўніца Эўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен перадала прэзыдэнту Ўкраіны Ўладзіміру Зяленскаму падчас візыту ў Кіеў, запоўненая цалкам, паведаміў намесьнік кіраўніка адміністрацыі ўкраінскага прэзыдэнта Ігар Жоўква

Паводле яго, пасьля атрыманьня запоўненай анкеты Эўракамісія падрыхтуе рэкамэндацыю аб адпаведнасьці Ўкраіны капэнгагенскім крытэрам для ўступленьня ў ЭЗ. Украіна, у сваю чаргу, спадзяецца набыць статус краіны-кандыдаткі на сяброўства ў ЭЗ у чэрвені сёлета, сказаў Жоўква.

«Мы чакаем, што рэкамэндацыя будзе станоўчай, і тады мяч будзе на баку краінаў-удзельніц ЭЗ. У чэрвені адбудзецца пасяджэньне Эўрапейскай Рады, на якім мы чакаем, што Ўкраіна атрымае статус краіны-кандыдаткі на сяброўства ў ЭЗ... Далей павінны пачацца перамовы аб уступленьні. І калі мы правядзем такія перамовы, то ўжо можна будзе гаварыць пра паўнавартаснае сяброўства Ўкраіны ў Эўразьвязе», — сказаў Жоўква.

Ён адзначыў, што Ўкраіна разьлічвае на паскораную працэдуру ўступленьня ў ЭЗ, бо ня можа дазволіць сабе 10-20 гадоў перамоваў.

«Перамовы трэба весьці хутка. Украіна гэтага заслугоўвае, і большасьць краінаў ЭЗ падтрымліваюць нас у гэтым», — дадаў Жоўква.

На мінулым тыдні старшыня Эўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен перадала прэзыдэнту Ўкраіны Уладзіміру Зяленскаму анкету аб уступленьні ў Эўразьвяз. Яна зрабіла гэта падчас візыту лідэраў Эўразьвязу ў Кіеў. Гэтая анкета зьяўляецца асновай для будучага заключэньня Эўракамісіі аб заяўцы Ўкраіны на сяброўства ў ЭЗ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG