Сярод іншага, школьнікі і іх бацькі «мусяць быць гатовыя да правядзеньня надгляду, у тым ліку і рэчаў, у якія адзетыя», паведаміў палкоўнік Аляксандар Купчэня з МУС Беларусі.
Пра ўзмоцненыя захады бясьпекі паведаміў прадстаўнік МУС Беларусі палкоўнік Аляксандар Купчэня.
Паводле Купчэні, 10 чэрвеня падчас выпускных вечароў да завяршэньня навучальнага году міліцыя возьме пад кантроль забаўляльныя ўстановы і іншыя месцы, дзе выпускнікі будуць адпачываць пасьля ўрачыстасьцяў.
У кожнай школе будзе дзяжурыць міліцыянт, а на тэрыторыі побач — група хуткага рэагаваньня, адзначыў прадстаўнік МУС.
Таксама, па ягоных словах, людзі, якія прыйдуць на імпрэзы, «мусяць быць гатовыя да правядзеньня надгляду, у тым ліку і рэчаў, у якія адзетыя».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як ЦТ, але ў траўні і для ўсіх. Мінадукацыі паведаміла пра ўвядзеньне цэнтралізаванага экзамэну ў школах ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Сьвяткаваць будзем употай ад адміністрацыі школы». Як у Беларусі пройдуць выпускныя балі