Летась у лістападзе мужчыну прыгаварылі да трох месяцаў арышту паводле арт. 203-1 КК (незаконныя дзеяньні ў адносінах да інфармацыі аб прыватным жыцьці і пэрсанальных дадзеных). Яго абвінавацілі ў перадачы адміністратару «экстрэмісцкага» тэлеграм-каналу пэрсанальных дадзеных 27 супрацоўнікаў міліцыі Гомельскай вобласьці.
Судзьдзя Андрэй Лагуновіч таксама пастанавіў спагнаць з палітвязьня кампэнсацыю маральнай шкоды пацярпелым у памеры 13,6 тыс. рублёў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 23 лістапада: экс-міліцыянта адправілі пад арышт за выдаваньне зьвестак пра былых калегПалітвязьня Сяргея Моніча амаль тры месяцы трымаюць у штрафным ізалятары магілёўскай калёніі
У штрафным ізалятары зьняволеным не выдаюць пасьцельную бялізну і не выводзяць на штодзённыя прагулкі.
Сяргей Моніч — жыхар Заслаўя, у яго двое непаўналетніх дзяцей. Асуджаны на тры гады пазбаўленьня волі.
Мужчыну затрымалі 21 сьнежня 2020 году. У красавіку 2021 году суд Менскага раёну прызнаў яго вінаватым паводле ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэксу (хуліганства) — за надпісы «АМАП — забойцы» і «3%», а таксама паводле арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) — за надпіс «Кубракоў — фашыст». Таксама ён прызнаны вінаватым у захоўваньні і перавозцы наркатычных сродкаў — 0,1 г марыхуаны — бяз мэты збыту (ч. 1 арт. 328 КК).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Тата за намі бегаў, быў дзікім кабаном». Сям’я палітвязьня Сяргея Моніча жыве на 247 BYN у месяц. ВІДЭАЦіхану Восіпаву накінулі 7 месяцаў да 11-гадовага пакараньня
У магілёўскай калёніі № 15 адбывае пакараньне асуджаны на 11 гадоў пазбаўленьня волі 26-гадовы палітвязень Ціхан Восіпаў. Яму дадалі яшчэ сем месяцаў зьняволеньня паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы), рэжым утрыманьня зьменены з узмоцненага на строгі.
У сярэдзіне сьнежня 2021 году стала вядома, што Восіпава да 15 красавіка 2022 году зьмясьцілі ў памяшканьне камэрнага тыпу (ПКТ) — камэру з больш строгім рэжымам утрыманьня.
Восіпава затрымалі 14 жніўня 2020 году, у траўні 2021-га асудзілі, прызнаўшы вінаватым паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: замах на забойства вайскоўцаў (ч. 1 арт. 14 і арт. 362 КК), удзел у масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 КК), заведама ілжывы данос (ч. 1 арт. 400 КК).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў: Фядуту зноў перавялі на «Валадарку», 19-гадовага Каханоўскага –на турэмны рэжым. Палітвязьняў ужо 1217