Ад верасьня ў кожнай школе ў Беларусі на інфармацыйных стэндах зьявяцца «10 залатых правілаў пэдагога». У прыватнасьці, «настаўнікі павінны пацьвярджаць высокі статус адпаведным вонкавым выглядам, паводзінамі ў сацсетках, правільна выстраенай камунікацыяй з бацькамі. У адказ павінны атрымліваць паважлівае стаўленьне», сказаў міністар адукацыі Андрэй Іванец у інтэрвію sb.by.
Навучэнцы цяпер будуць пакідаць мабільныя тэлефоны ў адмысловых месцах, іх можна будзе выкарыстоўваць толькі ў навучальных мэтах, напрыклад пры счытваньні QR-кодаў.
Кантроль за вонкавым выглядам таксама будзе мацнейшым. Ведамства прапрацоўвае ўвядзеньне з 1 верасьня «адзіных элемэнтаў школьнага адзеньня» для канкрэтнай установы. А з 2023 году магчымае ўвядзеньне абавязковай школьнай формы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускіх студэнтаў плянуюць паслаць на будоўлі Далёкага Ўсходу РасеіУ кожнай школе адкрыюць музэй або музэйны пакой.
Акрамя таго, падрыхтаваны загад, якім прадугледжваецца правядзеньне на пастаяннай аснове ўрачыстых лінеек з абавязковым праслухоўваньнем дзяржаўнага гімна, узьняцьцем (вынасам) дзяржаўнага сьцяга ў дні дзяржаўных сьвятаў і сьвяточныя дні Беларусі.
Гаворачы пра дэфіцыт пэдагагічных кадраў, міністар паабяцаў вырашыць праблему павышэньнем зарплаты.
Паводле яго, за студзень–красавік гэтага году ў параўнаньні з такім жа пэрыядам летась сярэднямесячная зарплата ў настаўнікаў павялічылася на 20,2%.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як ЦТ, але ў траўні і для ўсіх. Мінадукацыі паведаміла пра ўвядзеньне цэнтралізаванага экзамэну ў школах ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Сьвяткаваць будзем употай ад адміністрацыі школы». Як у Беларусі пройдуць выпускныя балі