- Уладальнікам Залатой пальмавай галіны, галоўнай узнагароды 75-га Канскага кінафэстывалю, стаў фільм «Трохкутнік смутку» (Triangle of Sadness) швэдзкага рэжысэра Рубэна Эстлунда.
- Другую па значнасьці ўзнагароду — Гран-пры фэстывалю — атрымалі два фільмы: «Блізка» (Close) Лукаса Данта і «Зоркі апоўдні» (Stars at Noon) Клэр Дэні.
- Уладальнікам узнагароды за лепшую рэжысуру сёлета стаў паўднёвакарэйскі рэжысэр Пан Чхан Ук за карціну «Рашэньне расстацца» (Hyeeojil gyeolsim \ Decision to Leave).
- Спэцыяльны прыз да 75-годзьдзя фэстывалю атрымаў фільму «Торы і Локіта» (Tori and Lokita) братоў Дардэн.
- Лепшым акторам прызнаны карэец Сон Кан Хо за ролю ў фільме «Брокер» (Broker) рэжысэра Хіракадзу Карээда, узнагарода за лепшую жаночую ролю дасталася акторцы Зар Амір-Эбрахімі за працу ў фільме «Сьвяшчэнны павук» (Holy Spider) рэжысэра Алі Аббасі.
- Прыз за лепшы сцэнар атрымаў швэдзкі рэжысэр Тарык Салех за фільм «Хлопец з раю» ( Walad Min Al Janna\Boy from Heaven).
- Прыз журы атрымалі адразу дзьве стужкі — італьянска-бэльгійская «Восем гор» (Le Otto Montagne \ Eight Mountains) рэжысэраў Шарлоты Вандэрмерс і Фелікса Ван Грунінгена і фільм «Іа» (Eo) польскага рэжысэра Ежы Скалімоўскага.
- Узнагарода «Залатая кам’ра» за дэбютны фільм дасталася карціне «Ваенны поні» (War Pony) Джына Гамэл і Райлі Кіа, прадстаўленай у праграме «Асаблівы погляд».
У асноўным конкурсе фэстывалю сёлета было прадстаўлена 18 карцін.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украінскі рэжысэр Сяргей Лазьніца ў Канах выступіў супраць «байкоту расейскамоўнай культуры». Ва Ўкраіне запярэчыліЗаснаваны ў 1946 годзе фэстываль упершыню ў сваёй гісторыі прайшоў на фоне поўнамаштабнай вайны ў Эўропе.
Яшчэ ў сакавіку аргкамітэт фэстывалю аб’явіў аб забароне любога дзяржаўнага прадстаўніцтва Расеі. Таксама ў акрэдытацыях было адмоўлена прадстаўнікам пракрамлёўскай расейскай прэсы. Каны-2022. Але ў конкурсную праграму быў уключаны апошні фільм расейскага рэжысэра Кірыла Сярэбраньнікава «Жонка Чайкоўскага».
На адкрыцьці кінафэстывалю ў Канах да калег па кінацэху зьвярнуўся прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, у мінулым — актор і сцэнарыст. У сваёй прамове ён працытаваў знакаміты маналёг з фільма Чарлі Чапліна «Вялікі дыктатар».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Перастаньце нас гвалтаваць»: на чырвоную дарожку Канскага фэстывалю ўварвалася напаўголая актывістка