«Эпархія застаецца пад амафорам Сьвяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі», – гаворыцца ў заяве, апублікаванай 28 траўня на сайце арганізацыі.
Напярэдадні ў Кіеве адбыўся Сабор УПЦ, па выніках якога было абвешчана аб поўнай самастойнасьці і незалежнасьці Ўкраінскай праваслаўнай царквы. У пастанове сьвятары асудзілі вайну ва Ўкраіне і выказалі нязгоду з пазыцыяй патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла адносна расейскага ўварваньня.
Дэлегацыя Сімфэропальскай і Крымскай эпархіі брала ўдзел у Саборы па відэасувязі і адзінагалосна прагаласавала супраць пастановы. Як адзначаецца, мітрапаліт Сімфэропальскі і Крымскі Лазар зьвярнуў увагу чальцоў Сабору на тое, што дзеючы кананічны статус Украінскай Праваслаўнай Царквы, як самакіравальнай часткі Рускай Праваслаўнай Царквы, зьяўляецца аптымальным.
- Пасьля анэксіі Крыму Расеяй на тэрыторыі паўвострава працягнулі дзейнічаць структуры УПЦ Маскоўскага патрыярхату. Кіраўніцтва Крымскай эпархіі дэманстравала сваю ляяльнасьць да расейскіх уладаў.