Тэлеграм-канал BY_culture паведамляе, што іх асудзілі за непадпарадкаваньне міліцыі, наклаўшы штраф.
Бацькі сьпявачкі Маргарыты Ляўчук, якіх затрымалі ў вёсцы Страдзеч Берасьцейскага раёну, увечары выйшлі на волю.
Бацькам Маргарыты Ляўчук прысудзілі па 70 базавых велічынь (2240 рублёў) кожнаму. Іх судзілі за «непадпарадкаваньне міліцыі». Суд адбыўся ў Берасьці.
Пра затрыманьне бацькоў паведаміла Свабодзе сама Маргарыта Ляўчук.
«Ранкам прыехаў бусік, суседку паклікалі панятой, ад яе і даведалася. Нічога пры ператрусе не знайшлі, але бацькоў выводзілі з хаты ў кайданках», — сказала Маргарыта.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі за непадпарадкаваньне міліцыі затрымалі бацькоў Маргарыты Ляўчук, у кватэры Павукоў ператрусТэлеграм-каналы, якія вядуць прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі, сьцьвярджаюць, што бацькі вядомай беларускай опэрнай сьпявачкі «не адмыкалі дзьвярэй».
Абвінавачаньне ў «непадпарадкаваньні міліцыі» тыповае для палітычных рэпрэсій у Беларусі.
Па гэтым адміністрацыйным артыкуле ўжо тысячы беларусаў былі арыштаваныя і пасаджаныя на «суткі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 26 траўня: Затрымалі камэрцыйнага дырэктара сеткі кінатэатраў Silver Screen