Суд над затрыманым у лістападзе летась фрылансерам Радыё Свабода Андрэем Кузнечыкам распачнецца 8 чэрвеня у Магілёўскім абласным судзе.
Працэс будзе праходзіць у закрытым рэжыме, паведамляе БАЖ.
Фрылансэра Радыё Свабода Андрэя Кузьнечыка затрымалі 25 лістапада 2021 году на роварнай прагулцы, у ягонай кватэры правялі ператрус, забраўшы тэхніку і іншыя рэчы.
26 лістапада Заводзкі раённы суд Менску абвінаваціў Андрэя Кузьнечыка ў дробным хуліганстве і пакараў 10 днямі арышту, затым Кузьнечыку прысудзілі яшчэ адзін адміністрацыйны арышт, а 23 сьнежня стала вядома, што на журналіста завялі крымінальную справу.
12 траўня стала вядома, што Кузьнечыка перавялі зь менскага СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага ў магілёўскую турму.
З чым зьвязаны перавод, невядома. Таксама ўжо на працягу некалькіх месяцаў зьняволеньня Андрэя Кузьнечыка ані калегі, ані родныя дагэтуль ня ведаюць, паводле якога артыкулу яго абвінавачваюць. Адвакат пад падпіскай аб невыдаваньні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналісты за кратамі: фрылянсэра Свабоды Кузьнечыка перавялі ў СІЗА Магілёва; журналіста Intex-press Ганцарэвіча прызналі палітвязьнем ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ігар, я цябе кахаю!» Дар'я Лосік павіншала мужа пад сьценамі турмы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нечаканая радасьць: зьняволены журналіст Свабоды Алег Грузьдзіловіч сустрэўся з жонкай, сынам і ўнукамі