Расейскі «Газпром» абвясьціў Фінляндыі, што спыняе пастаўкі прыроднага газу з раніцы ў суботу.
Пра гэта паведамляе Reuters, цытуючы дзяржаўную фінскую кампанію Gasum. Gasum адмовіўся плаціць за пастаўкі ў рублях, як раней дамагалася Расея ад імпартэраў расейскага газу ў Эўропе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея спыняе экспарт электраэнэргіі ў Фінляндыю«Вельмі шкада, што пастаўкі прыроднага газу ў рамках нашага кантракту цяпер будуць спыненыя», — заявіў у заяве генэральны дырэктар Gasum Міка Вільянен.
«Але мы старанна рыхтаваліся да гэтай сытуацыі і пры ўмове, што ня будзе збояў у газатранспартнай сетцы, мы зможам забясьпечыць усіх нашых кліентаў газам у наступныя месяцы», — дадаў ён.
- З 14 траўня Расейскае дзяржаўнае энэргетычнае прадпрыемства «Інтер РАО» спыніла экспарт электраэнэргіі ў Фінляндыю.