Выснову пра гэта можна зрабіць з параўнаньня лютаўскіх і травеньскіх макраэканамічных прагнозаў Эўракамісіі, паведамляе Euractiv.
З гэтых прагнозаў вынікае, што найбольш пацярпіць ад расейскага ўварваньня ва Ўкраіну славацкая эканоміка.
Згодна з прагнозам Эўракамісіі, апублікаваным 19 траўня, чакаецца, што ВУП Славаччыны вырасьце сёлета на 2,3%. Аднак прагнозы на люты паказвалі рост на 5%, і гэта самая вялікая зьмена ў прагнозе ў цэлым па Эўразьвязе. У Чэхіі, Латвіі, Эстоніі і Нямеччыне прагноз росту зьнізіўся на 2%.
«Пэрспэктывы Славаччыны азмрочаныя наступствамі ваеннай агрэсіі Расеі супраць Украіны, якая выклікае моцны шок у пастаўках», — адзначылі ў камісіі.
«Чакаецца, што рэзкі рост цэнаў на энэрганосьбіты і сыравінныя тавары прывядзе да росту сабекошту вытворчасьці і зьніжэньня пакупніцкай здольнасьці насельніцтва, што прывядзе да запаволеньня росту», — гаворыцца ў паведамленьні.
Эўрапейская камісія разьлічвае, што эканоміка ЭЗ у цэлым, імаверна, вырасьце толькі на 2,7% сёлета, што на 1,3% ніжэй, чым чакалася да вайны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця: ВУП Беларусі сёлета ўпадзе на 4%, Расеі — на 10%, Украіны — на 30%