Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця: ВУП Беларусі сёлета ўпадзе на 4%, Расеі — на 10%, Украіны — на 30%


Штаб-кватэры ЭБРР у Лёндане
Штаб-кватэры ЭБРР у Лёндане

Прагноз падзеньня беларускага ВУП за год зьмешчаны ў аглядзе эканомік рэгіёну апэрацый банка.

У банку таксама ацэньваюць скарачэньне расейскага ВУП на 10%. Эканоміка Ўкраіны скароціцца на 30% у 2022 годзе. Літве прагназуюць рост у 2%, Латвіі — у 1,5%, Польшчы — у 4%.

Сукупны ВУП рэгіёну апэрацый ЭБРР вырасьце сёлета на 1,1%, а ў 2023 годзе яго прырост складзе 4,7%. Пры гэтым у банку мяркуюць, што налета эканоміка Ўкраіны вырасьце на 25% за год.

Многія эканомікі рэгіёнаў ЭБРР моцна залежаць ад газу ў сваім энэргетычным балянсе, у той час як некаторыя эканомікі на Каўказе і паўднёвым і ўсходнім Міжземнамор’і ў значнай ступені залежаць ад імпарту пшаніцы і гістарычна імпартавалі пшаніцу як з Расеі, так і з Украіны.

У ЭБРР адзначаюць, што пасьля 2021 году, вынікі якога для беларускай эканомікі аказаліся вышэйшымі за чаканьні, яна ўваходзіць у паласу стрэсу і няпэўнасьці. Экспарт большасьці таварных пазыцый будзе сур’ёзна закрануты санкцыямі і парушэньнямі ў лягістыцы паставак. Нэгатыўна на экспарт будзе ўплываць і скарачэньне эканомікі Расеі. У выніку беларускі ВУП у 2022 годзе скароціцца на 4%, пэрспэктывы на 2023 год застаюцца туманнымі.

У ЭБРР лічаць, што стагнацыя эканомікі працягнецца. Пры гэтым экспэрты банку адзначаюць, што няпэўнасьць зьяўляецца ўнікальнай, а разьвіцьцё эканомікі будзе залежаць ад геапалітычных працэсаў. Пакуль ацэнка ЭБРР найбольш спрыяльная ад міжнародных фінансавых арганізацый. Раней МВФ спрагназаваў скарачэньне беларускай эканомікі на 6,4%, а Сусьветны банк — на 6,5%. Прагноз сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Беларусі, зацьверджаны ўказам Лукашэнкі, усё яшчэ чакае росту ў 2,9%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG