Пра гэта паведамляе выданьне «Мэдыязона» са спасылкай на абноўлены сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Кніга «Беларуская нацыянальная ідэя» вядучага Эўрарадыё Зьмітра Лукашука і расейскага філёзафа Максіма Гарунова выйшла ў 2020 годзе. Яна зробленая паводле праграмы «Ідэя Х», якая выходзіць на Эўрарадыё, і складаецца з інтэрвію зь беларусамі на тэму нацыянальнай ідэнтычнасьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Белавуса затрымалі за перасылку кнігі «Беларуская нацыянальная ідэя», — праваабаронцыУ сакавіку 2021 году камісія па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі заключыла, што яна ўтрымлівае «прыкметы праявы экстрэмізму». У верасьні камісія знайшла ў «Беларускай нацыянальнай ідэі» ўжо «інструкцыі па выбуховай справе». Рашэньне аб прызнаньні кнігі экстрэмісцкай 17 траўня сёлета вынес суд Менскага раёну Менскай вобласьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінінфарм на 3 месяцы забараніў працу выдавецтва «Мэдысонт», якое выпускае кнігі беларускіх аўтараўЗборнік артыкулаў пад рэдакцыяй беларускага пісьменьніка Анатоля Тараса «Беларусь на раздарожжы» выйшаў у Рызе ў 2017 годзе. Рашэньне аб прызнаньні кнігі экстрэмісцкай 13 траўня 2022 году вынес суд Цэнтральнага раёну Менску.