Пра падаўжэньне бязьвізавага рэжыму паведаміла МЗС Беларусі.
«Практыка „бязьвізу“ прадэманстравала наяўнасьць значнай цікавасьці ў замежных грамадзян да Беларусі. Пасьля працяглага кавіднага перапынку нашы суседзі атрымалі магчымасьць сустрэцца са сваякамі, наведаць магілы родных, вырашыць бытавыя пытаньні. Традыцыйна вельмі запатрабаваныя лячэньне і адпачынак у Беларусі.
Не сакрэт, што такія паездкі сталі і добрай эканамічнай падмогай для людзей, якія маглі набыць тавары беларускай вытворчасьці па ніжэйшых коштах, чым у сябе на радзіме», — гаворыцца ў заяве МЗС Беларусі.
Беларусь адкрыла бязьвізавы рэжым для Літвы і Латвіі з 15 красавіка да 15 траўня. Палітычны аглядальнік Валер Карбалевіч расцаніў гэтае рашэньне як жэст прымірэньня на адрас Эўразьвязу, які павінен падмацаваць ліст Макея ў Брусэль і МЗС эўрапейскіх краін аб «аднаўленьні дыялёгу».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што кажуць літоўцы, якія едуць у Беларусь. ВІДЭАДзяржаўны памежны камітэт Беларусі 15 траўня заявіў, што каля 52 тысяч грамадзян Латвіі і Літвы прыехалі ў Беларусь падчас дзеяньня бязьвізавага рэжыму.
На фоне адкрыцьця «бязьвізу» Лукашэнка заяўляў, што ў Беларусь нібыта стаяць чэргі аўтамабіляў, бо літоўцы і латышы едуць па соль, зь якой на іх радзіме нібы ёсьць праблемы. Гэтыя словы не пацьвердзіліся фактамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Могуць спрабаваць вэрбаваць». Літва ўсьлед за Латвіяй заклікала грамадзян адмовіцца ад паездак у Беларусь па «бязьвізе» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «300 рублёў за запіс на падачу дакумэнтаў — гэта яшчэ па-боску». Беларусы апавядаюць, як атрымліваюць візы