Міністэрства замежных спраў Вялікай Брытаніі заявіла, што ўнесла ў свой санкцыйны сьпіс алімпійскую чэмпіёнку па мастацкай гімнастыцы Аліну Кабаеву.
Акрамя Кабаевай, у новы брытанскі санкцыйны сьпіс увайшлі бабуля Кабаевай Ганна Зачапліна, былая жонка Пуціна Людміла Ачарэтная і некалькі сваякоў Пуціна, якіх кіраўніца МЗС Брытаніі Ліз Трас назвала ягонымі «кашалькамі».
Да 2014 году Кабаева была дэпутатам расейскай Дзярждумы, а цяпер узначальвае раду дырэктараў «Нацыянальнай мэдыя групы».
Пра блізкасьць Кабаевай да прэзыдэнта Расеі апошнім часам узгадвалі многія заходнія СМІ, сьцьвярджаючы, што яна зьяўляецца маці дваіх сыноў Пуціна, якія нарадзіліся ў 2015 і 2019 гадах, адзін зь іх — у Швайцарыі.
The Wall Street Journal са спасылкай на ананімныя крыніцы пісала таксама, што Рада нацыянальнай бясьпекі ЗША нядаўна спыніла ўвядзеньне санкцый супраць Кабаевай, асьцерагаючыся рэакцыі з боку прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна і далейшага абвастрэньня адносін з Расеяй.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Швайцарская газэта піша пра «сыноў Пуціна», якія нарадзіліся ў 2015 і 2019 гадах ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: WSJ: Улады ЗША ня ўводзяць санкцыі супраць Кабаевай, баючыся, што Пуцін «адрэагуе агрэсіўна»