«Асноўныя высілкі (расейцы) канцэнтравалі на блякаваньні падразьдзяленьняў украінскіх войскаў у раёне заводу „Азоўсталь“. З мэтай усталяваць поўны кантроль над горадам і задушыць супраціў украінскіх абаронцаў вораг выкарыстоўвае стратэгічную авіяцыю. Улічваючы захады ў эвакуацыі мясцовых жыхароў, варта неўзабаве чакаць нарошчваньня агнявога ўплыву», — паведаміў сьпікер Генэральнага штабу Ўкраіны Аляксандар Штупун.
Без вады і электрычнасьці, але з прапагандай
У Марыюпалі не засталося ніводнага прадстаўніка мясцовай улады, але ў горадзе, паводле папярэдніх ацэнак, яшчэ застаецца 130-170 тысяч жыхароў.
Інфармацыя аб сытуацыі ў горадзе мінімальная, але тая, што даходзіць, сьведчыць пра новыя хвалі гуманітарнай катастрофы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Малая, мы наўрад ці пабачымся». Аточаныя расейскім войскам абаронцы Марыюпалю разьвітваюцца са сваімі блізкіміУ горадзе няма харчоў, вады, электрычнасьці, не працуюць каналізацыя і ачышчальная сыстэма. Назіраючы з адлегласьці, як расейская акупацыйная ўлада дзейнічае ў горадзе, законная ўкраінская ўлада папярэджвае пра імавернасьць і экалягічнай катастрофы — скіданьня неачышчаных адходаў жыцьцядзейнасьці ў мора.
Тым часам расейскія прапагандысцкія СМІ паказваюць, як тысячы марыюпальцаў нібыта рвуцца на працу ў так званыя «ЛНР» і «ДНР».
Пятро Андрушчанка, дарадца законнага мэра Марыюпалю Вадзіма Бойчанкі, сьцьвярджае, што марыюпальцы сапраўды зьбіраліся ў вялікай колькасьці каля заводаўпраўленьня мэталюргічнага камбінату імя Ільліча, бо ім сказалі, што будуць выдаваць працоўныя кніжкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Месцы масавых пахаваньняў вакол Марыюпалю працягваюць павялічваццаСытуацыя на «Азоўсталі» з кожным днём усё складанейшая
Раніцай 13 траўня стала вядома, што расейскія войскі пад прыкрыцьцём абстрэлаў спрабуюць прарвацца ўсярэдзіну заводу «Азоўсталь».
Полк «Азоў», які разам з падразьдзяленьнямі памежнікаў, марскіх пяхотнікаў і СБУ спрабуе адстрэльвацца з аблогі. І гэта апошні пакуль відэазапіс, распаўсюджаны прэсавай службай палка «Азоў».
Няма ніякай дакладнай інфармацыі аб тым, якая колькасьць украінскіх абаронцаў загінулі і колькі ўсё яшчэ працягваюць трымаць зброю ў руках і змагацца. Яны ўжо даўно не атрымліваюць дапамогі боепрыпасамі і вадой. Сваіх родных яны таксама папярэдзілі, што могуць доўга не выходзіць на сувязь. А тыя патрабуюць ад уладаў тэрмінова іх вывезьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Абаронцы Марыюпалю заклікалі сьвет іх выратаваць. Ва ўрадзе Ўкраіны кажуць, што вядуць перамовы з РасеяйУрад просіць цішыні
Віцэ-прэм’ер-міністар Украіны Ірына Верашчук заклікала прадстаўнікоў грамадзкасьці ўтрымацца ад камэнтароў аб перамовах з Расеяй аб «Азоўсталі».
«Я вельмі прашу. Ідзе размова пра жыцьцё людзей. Утрымайцеся ад публічных камэнтароў пра тое, чаго ня ведаеце. Калі ўсё атрымаецца і мы выцягнем людзей, потым рабіце, што хочаце. А цяпер прашу быць адказнымі і не перашкаджаць», — напісала яна на сваёй старонцы ў Facebook.
Паводле яе, цяпер ідуць вельмі складаныя перамовы аб эвакуацыі цяжкапараненых байцоў у абмен на палонных расейцаў.
«Цяпер мы вядзём перамовы толькі аб 38 цяжкапараненых (ляжачых) байцоў. Працуем па кроках. Абмяняем 38 цяжкіх, потым будзем рухацца далей. Цяпер няма перамоў пра абмен 500 ці 600 асоб, як паведамляюць некаторыя СМІ. Заклікаю ўсіх працаваць сур’ёзна, не кідацца нерэальнымі меркаваньнямі і заявамі. Толькі рэалістычнасьць і цьвярозасьць думак і дзеяньняў дадуць вынік», — падкрэсьліла віцэ-прэм’ер-міністар Украіны Ірына Верашчук.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея працягвае абстрэльваць Марыюпаль, з пачатку вайны загінулі 226 дзяцей. 79-ы дзень вайны Расеі супраць УкраіныВайна Расеі супраць Украіны
- А 5-й гадзіне раніцы 24 лютага 2022 году кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў пра пачатак ваеннай апэрацыі супраць Украіны на Данбасе па просьбе груповак «ДНР» і «ЛНР». 21 лютага падчас тэлезвароту да расейцаў Пуцін назваў так званыя «ДНР» і «ЛНР» незалежнымі дзяржавамі ў межах абласьцей. 22 лютага Савет Фэдэрацыі ратыфікаваў гэтае рашэньне.
- Расейскія войскі атакавалі ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, выкарыстоўваючы лётнішчы, базы і дарогі. Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі апраўдваюць вайну, яго праціўнікі лічаць тэрыторыю Беларусі акупаванай, многія заклікаюць да супраціву расейскім захопнікам.
- Насуперак заявам Пуціна пра атакі выключна на вайсковыя аб'екты, расейцы бамбяць школы, дзіцячыя садкі і жылыя кварталы ўкраінскіх гарадоў.
- 2 красавіка 2022 году, пасьля вызваленьня гораду Буча пад Кіевам, фотакарэспандэнты апублікавалі дзясяткі фотаздымкаў, на якіх відаць сотні нябожчыкаў, ахвяр масавых забойстваў, учыненых расейскімі войскамі. Многія пахаваныя ў стыхійных брацкіх магілах. Вялікія разбурэньні прынесла расейская акупацыя і Барадзянцы.
- З 24 лютага Расея захапіла толькі адзін абласны цэнтар — Херсон. Расейскія войскі адступілі зь яго і з правабярэжнай часткі Херсонскай вобласьці ў лістападзе 2022 году. Горад быў акупаваны расейскімі войскамі ў першыя дні вайны фактычна без баёў. Увосень 2022 году ўкраінскія войскі правялі маштабны контранаступ, у выніку якога расейскія сілы пакінулі большасьць сваіх пазыцый у Харкаўскай вобласьці.
- Нягледзячы на першапачатковыя заявы Пуціна пра тое, што акупацыя ўкраінскіх тэрыторыяў не ўваходзіць у пляны ўварваньня, 30 верасьня 2022 году была абвешчана анэксія чатырох вобласьцяў Украіны (Данецкай, Запароскай, Луганскай і Херсонскай), у тым ліку і тэрыторыяў, якія Расея не кантралявала.
- 21 верасьня 2022 году Пуцін заявіў пра мабілізацыю ў Расеі. Пасьля гэтай заявы тысячы расейцаў накіраваліся на памежныя пункты і пачалі выяжджаць у Грузію, Казахстан, Армэнію, Манголію, Фінляндыю і іншыя краіны. У самой Расеі праціўнікі вайны падпалілі некалькі вайсковых камісарыятаў.
- У 2023 годзе Лукашэнка і Пуцін заявілі пра разьмяшчэньне ў Беларусі расейскай ядзернай зброі. 13 чэрвеня Лукашэнка сказаў, што частка ядзернай зброі ўжо дастаўлена з РФ у Беларусь. 16 чэрвеня Пуцін таксама заявіў, што першыя ядзерныя зарады ўжо дастаўленыя на тэрыторыю Беларусі, а астатнюю частку перамесьцяць «да канца лета або да канца году».
- 3 верасьня ўкраінскі брыгадны генэрал Аляксандар Тарнаўскі заявіў, што Ўзброеныя сілы Ўкраіны прарвалі першую лінію абароны на запароскім кірунку, на якую расейцы выдаткавалі больш за ўсё рэсурсаў.
- У канцы 2023 і на пачатку 2024 расейцы працягвалі масавыя абстрэлы ўкраінскіх гарадоў: Дніпры, Кіеве, Харкаве, Адэсе і іншых месцах дзясяткі людзей загінулі і атрымалі раненьні. Украінскі бок у адказ абстрэльваў расейскі Белгарад, некалькі чалавек загінулі. Узброеныя сілы дзьвюх краін рэгулярна атакуюць падкантрольныя адна адной тэрыторыі бесьпілётнікамі.
- Агулам з пачатку 2024 году ўкраінскія дроны пашкодзілі 18 расейскіх НПЗ, што прывяло да скарачэньня вытворчасьці амаль на 14%. У сакавіку былі атакаваныя такія абʼекты, як Разанскі НПЗ «Раснафты» і завод «Лукойла» ў Кстове ў Ніжагародскай вобласьці. Абодва ўваходзяць у топ-10 найбуйнейшых НПЗ Расеі і забясьпечваюць бэнзінам Маскву.
- 6 жніўня 2024 году Ўкраіна пачала апэрацыю ў Курскай вобласьці. 19 жніўня прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што пад кантролем Украіны ў ходзе апэрацыі Ўзброеных сілаў Украіны знаходзяцца 92 паселішчы Курскай вобласьці Расеі. Галоўнакамандуючы Ўзброенымі сіламі Ўкраіны Аляксандар Сырскі ўдакладніў, што такіх населеных пунктаў 82. Улады Ўкраіны заявілі пра стварэньне ваенных камэндатураў і арганізацыі перадачы «гуманітарнай дапамогі ў населеныя пункты, якія знаходзяцца пад кантролем Украіны». Экспэрты Інстытуту вывучэньня вайны, прааналізаваўшы заявы і відэаматэрыялы з геалякацыяй, выказалі меркаваньне, што Ўкраіна кантралюе ў Курскай вобласьці ня ўсю тэрыторыю ў заяўленых межах прасоўваньня.
- 16-18 жніўня ўкраінскія сілы падарвалі тры масты, якія мелі стратэгічнае значэньне для матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня групоўкі расейскіх войскаў ва Ўкраіне і вайсковай авіяцыі, якая базуецца ў Курскай вобласьці.
- 17 лістапада Джо Байдэн зьняў абмежаваньні на нанясеньне ўдараў амэрыканскай дальнабойнай зброяй па тэрыторыі Расеі.
- Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, не заўсёды магчымая.