Аб гэтым паведамляецца на сайце мэдычнага цэнтру. Ізноў прымаць пацыентаў мэдцэнтры змогуць толькі пасьля прыняцьця органам ліцэнзаваньня Міністэрства аховы здароўя рашэньня аб аднаўленьні дзеяньня ліцэнзіі.
Раней паведамлялася, што ў кампаніі будзе мінімум 14 дзён, каб зьліквідаваць недахопы, выяўленыя падчас ведамаснай праверкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады прыпынілі ліцэнзіі кампаній «ЛОДЭ» і «Клініка А1». Што пра іх вядомаРаней міністэрства паведаміла, што з 16 траўня прыпыняе ліцэнзіі на мэдыцынскую дзейнасьць кампаній «Клініка А1» і «ЛОДЭ». Прычына — «парушэньне захаваньня заканадаўства аб ахове здароўя, аб санітарна-эпідэмічным дабрабыце і аб ліцэнзаваньні».
Як сьцьвярджаюць у Міністэрстве здароўя, у «ЛОДЭ» выявілі наяўнасьць лекавых сродкаў са скончаным тэрмінам прыдатнасьці, ажыцьцяўленьне прадпрымальніцкай дзейнасьці ў месцы, ня ўказаным у ліцэнзіі, парушэньні патрабаваньняў клінічных пратаколаў дыягностыкі і лячэньня і іншае.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністар здароўя Беларусі назваў умову аднаўленьня працы мэдычных цэнтраў «ЛОДЭ» і «Клініка А1» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навошта дзяржава атакуе прыватную мэдыцыну