Заяву на прызнаньне прафсаюзу экстрэмісцкай арганізацыяй падавала пракуратура.
Рашэньне прыняў Горадзенскі абласны суд, паведаміла пракуратура.
Па сьцьвярджэньні Генэральнай пракуратуры, «дзейнасьць названай пярвічнай арганізацыі супярэчыла патрабаваньням заканадаўства і была спалучана з распаўсюдам экстрэмісцкіх матэрыялаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пракуратура прыпыніла дзейнасьць прафсаюзу «Гродна Азот»У гэты момант за кратамі знаходзяцца 15 прафсаюзных лідэраў і дзеячоў. Статус большасьці затрыманых па-ранейшаму застаецца невядомым. Яшчэ 7 чалавек адпусьцілі пад падпіску аб нявыезьдзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прайшло 10 дзён з моманту затрыманьня прафсаюзных лідэраў і актывістаў. Што пра іх вядома сёньняКлясыфікацыя «экстрэмізму»
- Экстрэмісцкія матэрыялы — рашэньне суду, якое прымаецца ў дачыненьні да інфармацыі.
- Экстрэмісцкая група — устойлівая кіраваная група ў колькасьці дзьвюх ці больш асоб, якія папярэдне аб’ядналіся для ажыцьцяўленьня экстрэмісцкай дзейнасьці.
- Экстрэмісцкая арганізацыя — арганізацыя, якая ажыцьцяўляе экстрэмісцкую дзейнасьць, альбо якая аказвае іншае садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці, або якая прызнае магчымасьць яе ажыцьцяўленьня ў сваёй дзейнасьці, альбо якая фінансуе экстрэмісцкую дзейнасьць, у дачыненьні да якой прынята і ўступіла ў законную сілу рашэньне суду аб прызнаньні яе экстрэмісцкай.
- Экстрэмісцкае фармаваньне — група грамадзян, якая ажыцьцяўляе экстрэмісцкую дзейнасьць, або якая аказвае іншае садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці, або якая прызнае магчымасьць яе ажыцьцяўленьня ў сваёй дзейнасьці, або якая фінансуе экстрэмісцкую дзейнасьць, у дачыненьні да якой прынята рашэньне Міністэрства ўнутраных спраў або Камітэту дзяржаўнай бясьпекі аб прызнаньні яе экстрэмісцкай.