Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура прыпыніла дзейнасьць прафсаюзу «Гродна Азот»


«Гродна Азот»
«Гродна Азот»

Паводле пастаноы пракурора Гродзенскай вобласці прыпыненая дзейнасьць пярвічнай арганізацыі Беларускага Незалежнага прафсаюзу работнікаў ААТ «Гродна Азот».

Як паведаміў тэлеграм-канал Генпракуратуры Беларусі, адначасна ў Гродзенскі абласны суд накіравалі заяву аб прызнаньні гэтай пярвічнай арганізацыі экстрэмісцкай, аб забароне яе дзейнасьці і аб ліквідацыі.

  • 11 красавіка КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваньнем» Незалежны прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП).
  • 19 красавіка былі праведзеныя ператрусы ў офісах і кватэрах лідэраў незалежных беларускіх прафсаюзаў, кіраўнікоў і актывістаў прафсаюзнага руху затрымалі.

Як паведамляе плятформа аб’яднаньня рабочых Беларусі «Рабочы рух», раней, 25 красавіка, рашэньнем Мазырскага райвыканкаму № 740 пярвічную арганізацыю Беларускага незалежнага прафсаюзу ААТ «Мазырскі НПЗ» выключылі з журналу рэгістрацыі арганізацыйнай структуры прафсаюзу, у сувязі з чым дзейнасьць арганізацыі спыненая.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG