Палітзьняволены Эдуард Пальчыс правёў месяц у ШЫЗА. Як паведамляе Вікторыя Пальчыс, са штрафнога ізалятара яе муж выйшаў 9 траўня.
Летась 17 сьнежня Эдуарду Пальчысу прысудзілі 13 гадоў калёніі. Яго абвінавацілі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу:
- арт. 130 (наўмысныя дзеяньні, накіраваныя на ўзбуджэньне іншай сацыяльнай варожасьці і варожасьці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасьці, учыненыя групай асоб, якія прывялі да іншых цяжкіх наступстваў);
- арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў);
- арт. 342 (арганізацыя дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак);
- арт. 361 (заклікі да дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь).
Падтрымаць палітзьняволенага лістамі можна на адрас: ПК № 1, 211440, Наваполацк, Тэхнічная, 8, Эдуарду Аляксандравічу Пальчысу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ён атрымлівае лісты толькі ад пяці чалавек». Ігар Лосік за кратамі 685 дзёнПалітзьняволеная Алена Дзядзюля выйшла на волю
Алена Дзядзюля цалкам адбыла свой тэрмін пакараньня і 10 траўня выйшла на волю, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
31 студзеня судзьдзя суду Стаўпецкага раёну Менскай вобласьці Вікторыя Суднік прызнала яе вінаватай паводле ч. 2 арт. 339 КК (хуліганства, учыненае групай асоб) і пакарала годам калёніі агульнага рэжыму.
Справу аб «размаляваных цюках з саломай» распачалі за тое, што актывісты нанесьлі на 82 цюках на полі ў Дзяржынскім раёне чырвоныя палосы, зрабіўшы іх падобнымі да нацыянальнай бел-чырвона-белай сымболікі. Фігурантаў справы, у тым ліку Дзядзюлю, затрымалі на пачатку верасьня 2021 году.
Кацярыне Арыцы прысудзілі паўтара года абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Астатнія абвінавачаныя — Андрэй Арыка, Максім Дубешка, Аляксандар Бабко, Вольга Дубовік, Ігар Мысьлівец — атрымалі год пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму. Пра іх выхад на волю не паведамляецца.
Як зазначаюць праваабаронцы, падчас разгляду справы ў судзе стала вядома, што «супрацоўнікі [міліцыі] на затрыманых малявалі свастыку, некаторых білі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 113 гадоў турмы на 12 чалавек. Як рэжым Лукашэнкі адпомсьціў блогерамУ Генадзя Фядыніча праблемы са здароўем
У ранейшага кіраўніка незалежнага прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці Генадзя Фядыніча праблемы са здароўем — з прычыны стрэсу ўзровень цукру ў крыві амаль не зьбіваецца інсулінам, паведамляе «Вясна».
Вядома, што яго перавялі ў СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага ў Менску.
Фядыніча затрымалі 19 красавіка падчас масавага «хапуна» ў прадстаўнікоў незалежных прафсаюзаў. Да гэтага часу невядомы артыкул, які яму інкрымінаваны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прайшло 10 дзён з моманту затрыманьня прафсаюзных лідэраў і актывістаў. Што пра іх вядома сёньня