Маркас-старэйшы кіраваў 21 год і быў скінуты ў выніку масавых пратэстаў і вайсковага перавароту пасьля таго, як абвясьціў сябе пераможцам на прэзыдэнцкіх выбарах 1986 году. Ягонае кіраваньне суправаджалася маштабнай карупцыяй і перасьледам апазыцыі. Багацьце ягонай удавы ацэньвалася ў канцы 1980-х у 10 мільярдаў даляраў.
Маркас-малодшы ў 2016 годзе вылучаў сваю кандыдатуру на пасаду віцэ-прэзыдэнта Філіпінаў пры прэзыдэнце Радрыга Дутэртэ. Тады ён прайграў выбары. Паводле Канстытуцыі Дутэртэ ўжо ня можа пераабірацца на новы тэрмін, аднак яго дачка Сара, як сьведчаць апытаньні, выйграе выбары віцэ-прэзыдэнта.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аўтарытарны лідэр Філіпін абвясьціў пра сыход з палітыкіПры Дутэрце-бацьку памерлы ў выгнаньні дыктатар Маркас быў перапахаваны з вайсковымі ўшанаваньнямі на галоўных могілках краіны насуперак пратэстам апазыцыі. Перад прэзыдэнцкімі выбарамі кампанія ў сацсетках і прэсе называла часы кіраваньня Маркеса-старэйшага залатой эрай для Філіпінаў.
Рост папулярнасьці былога дыктатара абумоўлены ў тым ліку і расчараваньнем выбарнікаў у рэформах прэзыдэнтаў, якія кіравалі пасьля яго. Цяпер, паводле афіцыйных зьвестак, за рысай беднасьці ў 110-мільённай краіне жыве амаль кожны пяты жыхар. У 2020 годзе эканоміка краіны перажыла наймацнейшую ў гісторыі рэцэсію на фоне каранавіруснай пандэміі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нобэлеўскую прэмію міру далі журналістам зь Філіпінаў і Расеі. Што важна ведаць пра ляўрэатаў